У суботу на мясцовым стадыёне адбылася сустрэча петрыкаўскага “Шахцёра” з футбольным клубам “Жлобін” у рамках 6 тура другой лігі чэмпіянату краіны. Даждзіла, таму заўзятараў на трыбунах сабралася не надта багата, але, спадзяюся, каманда падтрымку адчувала.Што да сапернікаў, то вопыт выступлення ў лізе ў каманды ёсць. “Жлобін “ даволі паспяхова паказваў сябе да 2016 года, пакуль фінансавыя цяжкасці канчаткова не падкасілі клуб. Толькі сёлета дружына аднавіла выступленні. Да гэтай гульні “Жлобін” займаў 9 з 11 пазіцый у турнірнай табліцы, маючы на сваім рахунку адну перамогу і тры праіграныя гульні.

Матч пачаўся з шчыльных атак абедзвюх каманд, але “Жлобіна” хапіла толькі на некалькі хвілін. Далей ініцыятыва поўнасцю перайшла да “Шахцёра”, што панаваў на полі да канца гульні.
Канчаткова замацаваўшыся ў штрафной саперніка, гаспадары пачалі літаральна расстрэльваць браму гасцей. З шостай па дзявятую хвіліну “Шахцёр” здолеў забіць тры мячы. Праходы па флангах працягваліся перадачамі ў цэнтр, адкуль Ігар Казакоў, Віталь Ганіч і Аляксей Хадневіч адпраўлялі мяч у сетку.Тузін мячоў у варотах  “Жлобіна”За грубае парушэнне правілаў гульні з боку “Жлобіна”, арбітр паказаў на 11-мятровую кропку. Пенальці паспяхова рэалізаваў усё той жа Аляксей Хадневіч. На 37 хвіліне чарговую перадачу трапным ударам завяршыў Ігар Казакоў – 5:0.
Другая палова гульні была вельмі падобная на першую. Тыя ж праходы па флангах, перадачы і галы: 57 хвіліна – Павел Стаскевіч, 67 – Аляксей Хадневіч папоўнілі свае бамбардзірскія капілкі. І зноў грубае парушэнне было пакарана пенальці, што рэалізаваў Кірыл Гетманчук – 8:0.

Тузін мячоў у варотах  “Жлобіна”

Ну і канечне не абыйшлося без фірмовай гульні на другім паверсе. Навес са штрафнога на 75 хвіліне ўдала скіраваў галавой у браму Аляксандр Пузевіч. Праз сем хвілін адбыўся трапны прастрэл Кірыла Цэвана. “11:0” з’явіліся на табло на 88 хвіліне пасля выдатнай гульні галавой Ігара Казакова. А апошні гол запісаў на свой рахунак Павел Яфімчык, што шчыльна прабіў з сярэдзіны штрафной у левы бок варот, скарыстаўшыся “заслонай” агляду брамніка абаронцам гасцей – 12:0. Чарговая перамога замацоўвае “Шахцёр” на першым радку табліцы.
Наступная гульня петрыкаўскай каманды пройдзе ў гасцях у клуба “Дняпро” з Рагачова.

Арцём ГУСЕЎ.
Фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о