Як паведамілі ў аддзеле адукацыі, спорту і турызму райвыканкама, 17 жніўня на школьным стадыёне ў аграгарадку Бабунічы адбудзецца адкрыты раённы турнір па міні-футболе памяці Аляксандра Шарухі і Сяргея Баярчука.
Пачатак спаборніцтваў у 10 гадзін.
Удзел у турніры па міні-футболе прымуць сем каманд з Петрыкава, Капаткевіч, Бабуніч, Капцэвіч, Ляскавіч, Курыціч і горада Мазыра.
У час мерапрыемства будзе працаваць гандлёвая палатка з усялякімі прысмакамі.
Прыходзьце, прыязджайце, будзе ўсё па-спартыўнаму! Гэты турнір – даніна памяці футбалістам!

І. АЛЯКСАНДРАВА.

ТУРНІР У ПАМЯЦЬ ФУТБАЛІСТАЎ

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о