Субота, вечар. У гэты час юнакі і дзяўчаты збіраюцца прагуляцца па горадзе, сустрэць знаёмцаў, абмеркаваць справы тыдня. А што рабіць дзецям меншага ўзросту? Даволі просты, а галоўнае бяспечны варыянт прапануюць педагогі дадатковай адукацыі на базе гімназіі.

Цвёрдым крокам,  турыстычным скокам– Гульнявая пляцоўка працуе тут штодня. Увечары дзеці могуць прыходзіць сюды, каб пакатацца на роліках ці веласіпедзе. Умовы дазваляюць, ды і бацькі могуць быць спакойныя, што іх дзеці выпадкова не выскачыць на праезную частку. Каб малым было цікавей, для іх ладзяцца тэматычныя гадзіны адпачынку. Так, на 20 чэрвеня мы запланавалі турыстычную паласу перашкод, – адзначыла намеснік дырэктара гімназіі па выхаваўчай рабоце Наталля Несцярчук.

– Сёння на пляцоўку завіталі выхаванцы “Школы абаронцаў Айчыны” і турыстычнага гуртка, – расказаў педагог дадатковай адукацыі Петрыкаўскага цэнтра турызму і краязнаўства Мікалай Жукоўскі.

Паласа перашкод уяўляла сабою палалелі, праход якіх ускладняла аслабленая верхняя вяроўка, гаць, дзе трэба было ісці па бярвеннях і скакаць па купінах і “павуцінне” з дзвюх вяровак, што скрыжоўваліся ў цэнтры. Пра правільнасць і бяспеку праходжання перашкод рабятам распавёў настаўнік фізічнай культуры Аляксандр Буднік. Каля дзясятка дзяцей з рознай паспяховасцю праходзілі перашкоды, некаторыя спрабавалі сябе на маршруце ўпершыню.

Арцём ГУСЕЎ.
Фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о