31 студзеня Петрыкаўшчыну ўскалыхнула навіна, што на рацэ Прыпяць каля паромнай пераправы ў Снядзіне праваліліся пад лёд двое мужчын. На дадзены момант пошукі цел працягваюцца вадалазамі Петрыкаўскай выратавальнай станцыяй ТВВод і пажарнымі аварыйна-выратавальнага атрада Гомельскага абласнога ўпраўлення МНС.

У сувязі з гэтым на раёне павялічылася колькасць мерапрыемстваў, прысвечаных правілам паводзінаў на лёдзе. Так, днямі адбылася сустрэча старшыні Петрыкаўскага ТВВод з калектывам ДРБУ-112.

Ці варта рызыкаваць?“Сёння я павінен данесці да прысутных правілы аховы жыцця людзей на вадзе. Гэта аснова, без якой працаваць мы не можам, – пачаў дыялог Аляксандр Трухановіч.
Нягледзячы на тое, што на пасадзе я толькі нядаўна, вопыт працы маю каласальны – 12 гадоў службы на вадзе. Большасць трагедый здараецца з-за няўважлівасці, абыякавага стаўлення людзей да ўласнай бяспекі, што пацвярджае апошні выпадак з гібеллю двух мужчын.

Кожны павінен ведаць, што выхад на лёд ажыццяўляецца ў выратавальнай камізэльцы. Выходзіць на лёд можна, калі яго таўшчыня дасягае не менш за 10 сантыметраў.

Ні ў якім разе нельга выходзіць на лёд у цёмны час сутак і пры дрэннай бачнасці (туман, снегапад, дождж)! На замёрзлы вадаём неабходна браць з сабой трывалы шнур даўжынёй 20-25 метраў з вялікай глухой пятлёй на канцы і грузам. Груз дапаможа закінуць шнур таварышу, які праваліўся ў ваду, пятля патрэбна для таго, каб пацярпелы мог надзейней трымацца, прадзеўшы яе падпахі. Калі выконваць гэтыя досыць нескладаныя правілы бяспекі, трагедыі можна пазбегнуць”.
Кожны павінен запомніць раз і назаўжды, што лёд – рэч нетрывалая. Калі пашанцавала аднойчы, няма гарантыі, што гэта адбудзецца ў наступны раз.
Аляксандр Мікалаевіч таксама прадэманстраваў, як правільна карыстацца пятлёй Аляксандрава. Ці варта рызыкаваць? Ці варта рызыкаваць?                                                          ПРАВЕРЦЕ СЯБЕ:

У канцы такой сустрэчы медсястра ТВВод Жанна Петравец правяла майстар-класс, як выконваць непрамы масаж сэрца.

“Пасля таго, як вы выцягнеце чалавека на бераг, варта адразу ж выклікаць “Хуткую дапамогу”. Пакуль чакаеце “хуткую”, неабходна распачаць дзеянні па выратаванні чалавека.Ці варта рызыкаваць? Ці варта рызыкаваць?

Трэба забяспечыць пацярпеламу магчымасць дыхання. Для гэтага варта адкрыць уваход у лёгкія для кіслароду. Калі ў чалавека запаў язык, проста запракіньце яму галаву назад і паспрабуйце вывесці ніжнюю сківіцу наперад. Тады ўваход у лёгкія адкрыецца сам.

Далей трэба зразумець, ці здольны чалавек дыхаць самастойна. Для гэтага неабходна праверыць, ці падымаецца грудная клетка пацярпелага. Таксама вы можаце паспрабаваць адчуць дыханне. Вухам прыкладзіцеся да рота. Калі вы нічога не адчуваеце, неабходна неадкладна прыступаць да рэанімацыйных дзеянняў.

Ці варта рызыкаваць? Ці варта рызыкаваць?Ці варта рызыкаваць?

У такой сітуацыі галоўнае – своечасовае ажыццяўленне непрамога масажу сэрца. Для гэтага трэба пакласці чалавека на роўную і цвёрдую паверхню. Калі ён у вопратцы, расшпуліць яе. Усталюйце далоні адну на другую ў цэнтр грудной клеткі і прыступайце да выканання штуршкоў у цэнтры грудзей. Глыбіня націску павінна складаць каля 4-5 сантыментраў. Рабіць трэба 30 націсканняў і чаргаваць са штучным дыханнем, два разы трэба ўдыхаць. Вядома, у такой стрэсавай сітуацыі лёгка разгубіцца. Ніхто не застрахаваны ад падобнага. Калі ў ратуючага ёсць сілы, рэанімацыйныя дзеянні варта праводзіць да прыезду “хуткай”.

Жыхары Петрыкаўшчыны, у чарговы раз нагадваем, што лёд забірае да некалькі сотняў жыццяў людзей у год. Ці варта рызыкаваць?

 

Наталля ЧАРНЯЎСКАЯ.
Фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о