Нягледзячы на вялікую колькасць кніг у магазінах і мноства электронных рэсурсаў, наша бібліятэка – месца, куды ідуць чытачы розных узростаў. Для гэтага тут ёсць усе ўмовы: два прасторныя пакоі з адкрытым доступам да літаратуры. Зараз наша бібліятэка аснашчана двума камп’ютарамі з выхадам у інтэрнэт, а гэта дае магчымасць сувязі з рознымі крыніцамі інфармацыі.

Ці патрэбна бібліятэка сёння?Лічыцца, што папулярнасць бібліятэк і чытання прайшла. Але гэта не так. З аднаго боку чытаць сталі менш, але з іншага – у тых, хто чытае, магчымасцей стала больш. Бібліятэка – гэта найперш магчымасць чытаць бясплатна.

Бібліятэка прапануе сваім чытачам шэраг бяс-платных паслуг: выдача літаратуры на дом, прагляд і чытанне перыядычных выданняў, якія не залежваюцца ў бібліятэцы і бяруцца дадому, а таксама наведванне мерапрыемстваў, якія тут праводзяцца для розных груп чытачоў.

Фраза “дзеці сталі чытаць менш” – агульная. Наша бібліятэка трымае сувязь са школай і дзіцячым садам. Настаўнікі і выхавацелі прыводзяць да нас дзяцей на літаратурна-пазнавальныя мерапрыемствы: ранішнікі, тэматычныя і краязнаўчыя гадзіны, бяседы, агляды літаратуры каля кніжных выстаў. Для правядзення мерапрыемстваў прымяняецца камп’ютарнае абсталяванне, падрыхтоўваюцца прэзентацыі і слайдавыя паказы.

Галоўным сучасным рэсурсам стала інфармацыя. Кожны з нас час ад часу сутыкаецца з неабходнасцю прававых ведаў: абарона сваіх правоў, выкананне абавязкаў. Таму сучаснаму чалавеку неабходны навыкі пошуку прававой інфармацыі. Гэтаму садзейнічае Публічны цэнтр прававой інфармацыі, створаны пры Мышанскай бібліятэцы. Каля дваццаці гадоў нашы чытачы маюць магчымасць карыстацца цэнтрам і атрымліваць прававую інфармацыю.

Бібліятэка застаецца месцам, куды ўсё ж ідуць чытачы ўсіх узростаў. Яна працуе для тых, хто яшчэ не ўмее чытаць, і хто чытае свае першыя кніжкі, для школьнікаў, якія шукаюць адказы на многія пытанні, а таксама для настаўнікаў і бацькоў.
Вельмі хочацца, каб людзі памяталі, як многа значыць у жыцці прачытаць патрэбную кнігу. Яна можа стаць настаўнікам у час выбару жыццёвай дарогі, лекарам і дарадчыкам. Ведаю, што прой-дзе шмат часу, але ў акне нашай бібліятэкі будзе гарэць такое неабходнае людзям святло.

Марыя АНІСЬКА, загадчык бібліятэкі.

 

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о