Актыўна ў раёне ідзе кампанія па нарыхтоўцы травяных кармоў. Дзякуючы спрыяльнаму для росту травастою надвор’ю сёлета сельскагаспадарчыя прадпрыемствы маюць рэальны шанц назапасіць сенажу і сена для зімоўкі пагалоўя буйной рагатай жывёлы ўдосталь.

Як адзначыў галоўны аграном ААТ “Агра-Пціч” Сяргей Сеніковіч, у гаспадарцы на касавіцы працуе  звяно. Косіць травастой механізатар Віктар Герасіменка, згрэбвае траву і падварушвае сена граблямі Фёдар Герасіменка. Таксама косіць траву з падборкай на сянаж на кормаўборачным камбайне “КГ-6” вопытны механізатар Уладзімір Герасіменка. Адвозяць зялёную масу на трамбоўку вадзіцелі Аляксандр Пракапенка, Алег Герасіменка і Васіль Карпо (на здымку), трамбуе траншэі Аляксандр Папок. Калі ж надвор’е дажджлівае, да адвозкі далучаецца на трактары і Фёдар Герасіменка.

Изображение 006

Як пазначыў Сяргей Сеніковіч, на 15 чэрвеня ў гаспадарцы нарыхтавана 350 тон сена і 600 тон сенажу. Таксама своечасова была пасеяна кукуруза, якая займае крыху больш 1000 гектараў, 300 з якіх на пачатак тыдня былі хімапрацаваны.

  У гаспадарцы плануюць назапасіць кармоў з запасам. Для гэтага ёсць усё неабходнае, ды і механізатары да сваіх абавязкаў адносяцца з адказнасцю.

Дзмітрый АЛЯКСАНДРАЎ, фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о