2

Як расказала інспектар РАНС Валянціна Яхно, уночы 25 красавіка ў Галубіцы адбыўся пажар, на якім загінуў пенсіянер.

Паведамленне пра пажар паступіла на пачатку 4-й гадзіны. Прыбыўшы на месца здарэння, выратвальнікі заўважылі, што дом палае агнём. Была інфармацыя, што там можа знаходзіцца чалавек.

Пажарныя спынілі агонь. У выніку ўзгарання быў знішчаны дах і перакрыцці столі. Пад заваламі знайшлі цела гаспадара. Суседзі расказалі, што загінулы жыў адзін і ахарактарызавалі яго станоўча. Верагоднай прычынай пажару называецца неасцярожнасць пры курэнні.

Па статыстыцы, большасць пажараў у быце адбываецца менавіта з-за неасцярожнага абыходжання з агнём пры курэнні.

У. ЕСІПАЎ.

Фота РАНС.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о