На адрас рэдакцыі прыйшоў ліст ад жыхароў мікрараёна Белка з гісторыяй іх “гандлёва-спажывецкіх пакут” і просьбай аказаць садзеянне ў вырашэнні пытання.

Праблема, узнятая сёння, мае гісторыю, даўжынёй у некалькі гадоў. Справа ў наступным: больш чым на паўтары тысячы чалавек, што пражываюць у мікрараёне Белка, маецца толькі адзін магазін. Гэтага, канешне, недастаткова. Жыхары 10 вуліц і 7 завулкаў вымушаны амаль штодзень пераадольваць шлях у некалькі кіламетраў, каб набыць жыццёва неабходныя тавары. А калі ўлічыць, што ў мікрараёне жыве даволі шмат пенсіянераў, частка якіх з’яўляецца адзінокімі ці адзінока пражываючымі, а з магазіна даводзіцца вяртацца з поўнымі сумкамі, то сітуацыя набывае статус праблемы.

“Тапалёк” хутка сустрэне  пакупнікоў? “Тапалёк” хутка сустрэне  пакупнікоў?Магазін, які раней размяшчаўся па вуліцы Маладзёжная, даўно не працуе. “Тапалёк” пасля пажару больш не адкрыўся. А мікрараён між іншым расце: з’яўляюцца новабудоўлі, аднаўляюць спадчыннікі і бацькоўскія сядзібы – яшчэ адзін гандлёвы аб’ект быў бы вельмі дарэчы. Да таго ж, ідзе актыўнае будаўніцтва прыватнага сектара на вуліцы Муляраўская, што мяжуе з мікрараёнам і жыхары якога таксама маюць вострую патрэбу як мінімум у магазіне харчовых тавараў.

“Тапалёк” хутка сустрэне  пакупнікоў?Адкрыццё “Тапалька” на сённяшні дзень магло б не толькі зняць праблему тэрытарыяльнай нязручнасці, але і прапанаваць жыхарам мікрараёна Белка выбар: дзе, што і па якім кошце набываць. Калі да асартыменту пытанняў і нараканняў няма – ён заўсёды вызначаўся ў ІП “Селюкі” разнастайнасцю, то кошт асобных тавараў перавышае той, што мае спажывец у мяжы горада.

Жыхары мікрараёна неаднаразова звярталіся з акрэсленай праблемай да кіраўніцтва Петрыкаўскага філіяла аблспажыўтаварыства, якое, на жаль, за апошнія тры гады чатыры разы мянялася, у аддзел эканомікі, тэлефанавалі на “прамыя” і “гарачыя” лініі кіраўніцтва раёна і адказных служб. Аддзелам эканомікі пытанне адпрацоўвалася што называецца “на месцы” – выязджалі, глядзелі, давалі даручэнні, спрабавалі нават арганізаваць гандаль з дапамогай аўталаўкі, але недапрацоўкі Петрыкаўскага філіяла аблспажыўтаварыства відавочныя – гандлёвы аб’ект у Белцы так і не з’явіўся.
Тэма адкрыцця магазіна знаходзіцца на кантролі кіраўніка раёна Аляксандра Кохана і ўзнімалася на лістападаўскім пася-джэнні райвыканкама. Па інфармацыі дырэктара філіяла Андрэя Герасюка, магазін павінен быў гасцінна адчыніць дзверы перад пакупнікамі ў пачатку снежня і тым самым стаць навагоднім падарункам за гады чакання і нязручнасці. Аднак на сённяшні дзень аб’ект не працуе. Мы звярнуліся да Андрэя Іванавіча з пытаннем: калі ж нарэшце адкрыецца магазін? Кіраўнік філіяла запэўніў, што праз два-тры тыдні ў памяшканні кафэ былога гандлёвага аб’екта “Тапалёк” пачне працаваць магазін харчовых тавараў.

Галіна КАЗАК, фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о