Снег, канешне, многае схавае, аднак не ўсё – з такімі словамі хочацца звярнуцца да служб, адказных за санітарны стан акваторыі ракі Прыпяць у раёне гарадскога пляжа №1.
Як выразна відаць на фотаздымку, берагавая лінія з-за абыякавага стаўлення адказных за ўтрыманне ў належным стане згаданай тэрыторыі, ператварылася ў сапраўдны зараснік. Пра абурэнне і засмучэнне ад падобнай з’явы пісаць нават неяк няёмка – і так усё зразумела. Упэўнена, што ў бліжэйшы час сітуацыя будзе выпраўлена і з-за хмызняку адкрыецца прыгожы від на чароўную Прыпяць.
В. МІКАЛАЕВА,
фота аўтара.






Оставить комментарий