Талент і прыгажосць

Напрыканцы верасня ў горадзе Калінкавічы пра-ходзіў рэгіянальны конкурс сярод маладых людзей з абмежаванымі магчымасцямі “Міс Палессе”. ДУ ”Петрыкаўскі ТЦСАН” і аддзяленне дзённага знаходжання для інвалідаў і грамадзян сталага ўзросту таксама прынялі ўдзел у гэтым конкурсе. Петрыкаўшчыну прад-стаўляла Анастасія Мароз, вучаніца 10 класа сярэд-няй школы №2 горада, вы-хаванка аддзялення ДЗІіГСУ.
Рэгіянальны конкурс праходзіў у 3 этапы: “Творчая візітоўка”, дзе ўдзельнікі прэзентавалі сваю малую радзіму і прадстаўлялі эксклюзіўны творчы вобраз з арыгі-нальнай абаронай; ”Любі-мы выхаванец” — кароткі ві-дэаролік пра хатніх жы-вёл; “Свет маіх захаплен-няў” — у выглядзе выстаў і фотакалажаў удзельнікі расказвалі пра свае захап-ленні.
Анастасія ва ўсіх этапах конкурснага мерапры-емства праявіла сябе як неардынарная, творчая асоба. У відэароліку дзяўчына закранула праблему бадзячых жывёл і сваё бачанне рашэння гэтай праблемы. У выставе і фотакалажы наша канкур-сантка расказала пра свае разнастайныя захапленні: дзяўчына мае цікавасць да стварэння работ у тэхніцы пейп-арт, любіць чытаць, малюе ў тэхніцы Digital Art, грае на гітары, захапляецца класічным ро-кам.
Што тычыцца “Творчай візітоўкі”, то яна стала сапраўднай рызынкай вы-ступлення Анастасіі. Валанцёры з групы падтрымкі: Ангеліна Бурмістрава, Марыя Зубар, Валянцін Рамашэўскі, Павел Безык — проста “запалілі” залу. Словы захаплення і ўдзячнасці гучалі на адрас Анастасіі ад удзельнікаў з іншых рэгіёнаў. Па выніках конкурсу наша ўдзельніца стала ўладальніцай тытулу “Міс Дабрыня”, з чым мы яе і віншуем.

Галіна КАЗАК.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о