img_0133

Напрыканцы мінулага тыдня ў Ляскавіцкім Цэнтры культуры і адпачынку адбыўся злёт маладых спецыялістаў, якія прыехалі на працу ў раён сёлета.
Хтосьці з дзяўчат і хлопцаў вярнуўся ў родныя сцены, хтосьці прыехаў у Петрыкаў упершыню, па размеркаванні. Тым не менш, наш раённы цэнтр шчыра вітае ўсіх.
Першапачаткова для маладых спецыялістаў правялі экскурсію па школе-інтэрнаце для дзяцей з парушэннямі маўлення ў рамках акцыі “Моладзь – дзецям”. У актавай зале дзеці павіншавалі спецыялістаў музычным падарункам, а тыя ў адказ падзякавалі каштоўнымі прызамі. Дзеці паабяцалі, што будуць старанна вучыцца, дапамагаць адзін аднаму, займацца спортам.

img_0001-kopiya
Далей будучыя прафесіяналы накіраваліся ў аграгарадок Ляскавічы на экскурсію ў Музей прыроды, а пасля – на сустрэчу з кіраўніцтвам раённага выканаўчага камітэта і прадстаўнікамі “Беларусбанка”.
Старшыня райвыканкама Аляксандр Наўныка павіншаваў маладых спецыялістаў і адзначыў: “Сустрэча ў Ляскавічах ужо стала традыцыйнай. Сёння – складаны час, але вы павінны ведаць, што наш раён будзе пашырацца. Дзе б вы не працавалі, майстры патрэбны ўсюды. Калі вы штосьці не ведаеце, абавязкова пытайце ў старэйшых. Не саромцеся. Працуйце старанна на сваё будучае і раёна”.

img_9958
Начальнік арганізацыйна-кадравай работы райвыканкама Кацярына Процка звярнула ўвагу на асаблівасці рэгулявання працы. Па-першае, трэба ведаць, што працу спецыялістаў рэгулююць: Працоўны кодэкс Рэспублікі Беларусь, Кодэкс аб адукацыі, Палажэнне аб парадку размеркавання, пераразмеркавання, накіравання на працу, наступнага накіравання на працу выпускнікоў, якія атрымалі адукацыю пасля, вышэйшую, сярэднюю спецыяльную або прафесійна-тэхнічную адукацыю, зацверджанае пастановай Савета Міністраў РБ ад 22.06.2011 № 821.

img_0137
Таксама варта мець на ўвазе наступнае: адпаведна артыкулу 48 выпускнікам прадастаўляецца першае працоўнае месца, а таксама гарантыі і кампенсацыі ў сувязі з размеркаваннем, у тым ліку грашовая дапамога, памер, крыніцы фінансавання і парадак выплаты якой вызначаецца Урадам Рэспублiкi Беларусь.

img_0017
Адным з найважнейшых напрамкаў работы дзяржавы з моладдзю з’яўляецца крэдытная палітыка. У дзяржаве створана цэлая сістэма фінансавай падтрымкі моладзі – гэта прадастаўленне аднаразовых субсідый на будаўніцтва (рэканструкцыю) і набыццё жылых памяшканняў, ільготныя крэдыты на хатнюю маёмасць. Дырэктар цэнтра банкаўскіх паслуг №320 ААТ “ААБ Беларусбанк” Наталля Вішнявецкая агучыла ўсе магчымыя варыянты крэдытаў для маладых спецыялістаў.
Далей удзельнікі мерапрыемства маглі задаць пытанні раённаму кіраўніцтву. Сустрэча працягнулася святочным канцэртам, падрыхтаваным калектывамі мастацкай самадзейнасці і маладымі спецыялістамі галіны народнай гаспадаркі.
Многае залежыць ад вас, маладыя спецыялісты. Жадаем, каб вы сталі сапраўднымі прафесіяналамі сваёй працы!

Т. СЯРГЕЕВА.
Фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о