IMG_1300
Дзесяцікаласніца-гімназістка Яна Несцярчук у мінулым навучальным годзе стала пераможцай абласнога этапа рэспубліканскай алімпіяды. Яе прадмет – хімія. Разам з настаўніцай Людмілай Хільман ім давялося нямала папрацаваць, каб атрымаць жаданы вынік. А інакш не магло і быць. Бо Яна надзіва мэтанакіраваны і старанны чалавек. І ніколі не абмяжоўвае сябе нейкім адным пэўным заняткам.
У спісе шматлікіх дасягненняў навучэнкі – абласныя і рэспубліканскія п’едэсталы. Яна прыйшла ў танцавальны калектыў гімназіі “Эдэльгія” ў момант яго стварэння і разам з іншымі дзяўчынкамі мае дачыненне да яго гісторыі, высокіх  дасягненняў і аўтарытэту.
– Вельмі люблю наш тэатр “Купалінка”, якім кіруе Вольга Марцынкевіч, – расказвае яна. Гэта шчасце – адчуваць сябе часткай вялікай справы, якая штогод адзначаецца перамогамі. Цяжка будзе развітвацца з усім, што сёння складае маё жыццё, калі пайду з гімназіі. Для будучай прафесіі я абрала тэхналагічны профіль. Ужо сёння на першае месца імкнуся ставіць вучобу, падрыхтоўку да цэнтралізаванага тэсціравання. А танцы, тэатр, валейбол і баскетбол – гэта заняткі майго вольнага часу, я так адпачываю. Хаця нават не магу ўявіць, што прыйдзе час і за сценамі роднай гімназіі ў мяне не будзе такога прастору для творчасці і самарэалізацыі, толькі вучоба. Цяпер разумею, што кожны дзень майго жыцця ў гімназіі – гэта вялікая ўдача, шанс знайсці сябе, навучыцца ісці да перамог і бачыць перспектыву.
Алена БРУЦКАЯ.
Фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о