Дзень супрацоўніка органаў папярэдняга следства быў уведзены ў каляндар прафесійных святаў у 2016 годзе. Менавіта 12 верасня 2011 года Указам Прэзідэнта № 409 “Аб утварэнні Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь” быў пакладзены пачатак стварэння структуры следчых органаў, якія пачалі сваю працу з 1 студзеня 2012 года.

СЁННЯ - ДЗЕНЬ СУПРАЦОЎНІКА ОРГАНАЎ ПАПЯРЭДНЯГА СЛЕДСТВА

Дзесяць год, па мерках гісторыі – невялікі тэрмін. Але, мяркуючы па размовах пра прафесію са следчымі, час для іх мае свой ход. Ён беззваротна ўцякае ў першыя гадзіны пасля злачынства, калі спецыялісты следчага камітэта працуюць на месцы, збіраючы інфармацыю. Менавіта час хавае дэталі здарэння і сцірае акалічнасці ў памяці людзей. Пра гэта, і шмат пра што іншае, мне распавёў намеснік начальніка Петрыкаўскага райаддзела следчага камітэта Віктар Кармановіч.

– Нашай асноўнай задачай з’яўляецца ўсебаковае, поўнае і аб’ектыўнае расследаванне крымінальных спраў, абарона правоў і законных інтарэсаў грамадзян, пры разглядзе заяў і паведамленняў пра злачынствы, абарона інтарэсаў грамадства і дзяржавы.
Зараз у нас працуе 7 следчых, разам з тым мы вя-дзем работу па падборы кадраў і ўкамплектаванні штатнай колькасці, – адзначыў Віктар Міхайлавіч.
Як прызнаўся мужчына, зараз у рабоце Петрыкаўскага райаддзела следчага камітэта назіраецца станоўчая тэндэнцыя:
– Я прыйшоў працаваць сюды ў 2019 годзе. Тады, згодна з паказчыкамі, Петрыкаўскі аддзел трымаўся ў другой палове спіса следчых камітэтаў вобласці. Зараз жа мы займаем чацвёртае месца. Гэтаму, на мой погляд, садзейнічае шэраг прычын. Па-першае, трэба адначыць правільны накірунак работы, які быў абраны папярэднім начальнікам райаддзела Сяргеем Насенем і працягвае ажыццяўляцца цяперашнім начальнікам Сяргеем Фядосікам.
Па-другое, дае плён прывентыўная работа нашых супрацоў-нікаў. Мы актыўна праводзім прафілактычныя гутаркі як у калектывах, так і ў індывідуальным парадку. Фіксуем факты безгаспадарчасці і звяртаем на іх увагу адміністрацыі прадпрыемстваў і ўстаноў з накіраваннем матэрыялаў у выканаўчыя органы ўлады. Па-трэцяе, мы сталі больш карпатліва аналізаваць прычыны і ўмовы здзяйснення злачынстваў, – патлумачыў Віктар Кармановіч.

СЁННЯ - ДЗЕНЬ СУПРАЦОЎНІКА ОРГАНАЎ ПАПЯРЭДНЯГА СЛЕДСТВА
Намеснік начальніка Петрыкаўскага райаддзела следчага камітэта Віктар Кармановіч

Нягледзячы на поспехі і пастаяннае ўдасканаленне работы следчых органаў, жыхарам Петрыкаўшчыны не варта страчваць пільнасць – злачыннасць таксама змяняе свой характар, злодзеі становяцца ўсё больш вынаход-лівымі, шпарка прыстасоўваючыся да паўсядзённых рэалій.
Калі яшчэ некалькі гадоў таму сярэднестатыстычны партрэт злачынцы ўяўляў сабой працаздольнага, нідзе не працуючага чалавека, што злоўжывае спіртным і ўжо адбываў пакаранне ў месцах пазбаўлення волі, то зараз павялічылася колькасць бытавых злачынстваў, здзейсненых працоўнымі людзьмі – кра-дзяжы грошай, мабільных тэлефонаў і іншых каштоўных рэчаў нярэдка здзяйсняюцца работнікамі, што прыбылі сюды на працу з іншай мясцовасці.
Асабняком тут стаіць яшчэ адзін вобраз нядобразычлівага чалавека, які ўвёў у зман ужо не адзін дзясятак грамадзян. І самае сумнае тут тое, што мы не можам дакладна апісаць злачынцу, бо знаходзіцца ён па той бок манітора ці дысплэя тэлефона. Гаворка ідзе пра кіберзлачынцаў, калі махляры з дапамогай інтэрнэта выманьваюць у чалавека грошы. Часцей за ўсё яны просяць дапамогі, узламаўшы старонку сябра будучага пацярпелага ў сацыяльных сетках, ці прадстаўляюцца работнікамі банка. Часам ствараюць сайты, візуальна падобныя на папулярныя сервісы, што працуюць з грашовымі пералічэннямі. Бывае і прасцей – злаўмыснікі прапануюць нейкі прывабны тавар праз інтэрнэт, але пасля атрымання грошай знікаюць. Так, адзін з жыхароў Петрыкаўшыны не дачакаўся абяцанай курткі, пералічыўшы папярэдне за яе грошы. Здзівіў у гэтым выпадку ўзрост махляра – на аферу вырашыўся пайсці непаўналетні хлопец.
Зразумела, што змяняючыся характар злачынстваў і вынаходлівасць махляроў патрабуюць ад следчых аператыўнага рэагавання і павышанай увагі.
Як адзначылі падчас гутаркі ўсе супрацоўнікі райаддзела камітэта, у калектыве склаўся добры мікраклімат: калегі заўсёды дапамогуць, патлумачаць, падкажуць.
– У нас працуюць людзі з абвостраным пачуццём справядлівасці, што намагаюцца бездакорна выконваць свае абавязкі па літары закона, часцяком не зважаючы на свой вольны час. Гэтымі якасцямі, на мой погляд, павінен валодаць кожны, хто мае намер звязаць свой лёс са следчымі органамі. Дарэчы, наш райаддзел праводзіць адбор юнакоў для паступлення ў Акадэмію МУС на спецыяльнасць “Судова-пракурорска-выканаўчая дзейнасць” з далейшым прысваеннем ква-ліфікацыі “юрыст”.
Людзям, якія ўжо працуюць у следчых органах і якіх я маю гонар называць сваімі калегамі, з нагоды прафесійнага свята я жадаю моцнага здароўя, невычэрпнай энергіі, дабрабыту. Не магу не сказаць дзякуй за цярплівасць і паразуменне сем’ям нашых супрацоўнікаў. Родныя – гэта наша падтрымка, надзея і радасць, – адзначыў Віктар Кармановіч.

Арцём ГУСЕЎ, фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о