Сучаснае побытавае жыццё вялікая доля жыхароў Петрыкаўшчыны не можа ўявіць без газазабеспячэння. Калі гаварыць моваю лічбаў, то 6060 домаўладанняў спажываюць газ, 440 з іх сталі карыстальнікамі “блакітнага паліва” на працягу апошніх палутара гадоў. У планах спецыялістаў газіфікаваць у бліжэйшы час яшчэ 120 кватэр навабудаў. Каб газавая сістэма, агульнай даўжынёй 189 кіламетраў, працавала бездакорна, яе абслугоўваюць 61 працаўнік Петрыкаўскага райгаззабеспячэння ВУ “Жыткавічыгаз”.

Сёння Дзень работнікаў нафтавай, газавай і паліўнай прамысловасці
Каб газавая сістэма, агульнай даўжынёй 189 кіламетраў, працавала бездакорна, яе абслугоўваюць 61 працаўнік Петрыкаўскага райгаззабеспячэння ВУ “Жыткавічыгаз”

Сёлета былі газіфікаваныя каператывы “Ленгазсервіс” у Капаткевічах, “Павучок” у Петрыкаве і цэлы мікрараён шматпавярховай забудовы па вуліцы Дружбы, што ў райцэнтры.
Як адзначыў галоўны інжынер Петрыкаўскага РГЗ Андрэй Ком, найвялікшай каштоўнасцю арганізацыі з’яўляюцца яе спецыялісты – адказныя і выканаўчыя людзі. А вось бяспека грамадзян – рэч бескаштоўная. Для на-дзейнай працы газазабеспячэння ў спецыялістаў наладжана цэлая сістэма засваення і кантролю ведаў і навыкаў. Гэта інструктажы, тэхнічная работа і шмат іншых мерапрыемстваў, правядзенне якіх абавязкова суправаджаецца фота і відэафіксацыяй, матэрыялы якой строга захоўваюцца, як справаздачная дакументацыя.
Але, каб патрабаваць ад працаўніка бездакорнага ведання справы і выканання абавязкаў, трэба стварыць для спецыяліста адпаведныя ўмовы. Так, у распара-джэнні газавікоў ёсць адрамантаванае памяшканне з добрымі бытавымі ўмовамі: пакоем для прыёму ежы, які абсталяваны ўсёй неабходнай бытавой тэхнікай, душавыя, побытавыя памяшканні, новы транспарт, інструменты, сродкі індывідуальнай абарон, рыштунак. Дарэчы, і сярэдняя зарплата тут складае больш за 1500 рублёў.
Вяртаючыся да пытання бяспекі, Андрэй Ком адзначае: “Трэба разумець, што праца нашага калектыву не дасць станоўчых вынікаў, калі насельніцтва будзе неахайна адносіцца да газу. Часам некаторыя людзі ставяцца да гэтага пытання неабачліва, але, трэба адзначыць, што спажыўцы Петрыкаўшчыны даволі дысцып-лінаваныя. Таму надзвычайных сітуацый за два гады маёй працы на пасадзе не ўзнікала. Мы, у сваю чаргу, праводзім прафілактычныя гутаркі ў дзіцячых садках і школах, падтрымліваем сувязь з кіраўнікамі ўстаноў і арганізацый. У час пакватэрных абыходаў вядзем тлумачальную работу і раздаем памяткі і брашуры”.
Нам застаецца толькі павіншаваць працаўнікоў наф-тагазапаліўнай галіны з прафесійным святам і пажадаць моцнага здароўя, дабрабыту і далейшага развіцця!

Арцём ГУСЕЎ,
фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о