Навука. Многія, пачуўшы гэтае слова ўяўляюць сабе людзей у белых халатах, што працуюць з мікраскопамі, лазерамі, складанай вылічальнай тэхнікай і размаўляюць, здавалася б, на знаёмай, але не заўсёды зразумелай мове. Менавіта такія атрыбуты навукоўцаў заўсёды выкарыстоўвалі ў мастацтве, каб паглыбіць чытача ці гледача ў атмасферу даследванняў і адкрыццяў.

СЁННЯ ДЗЕНЬ БЕЛАРУСКАЙ НАВУКІ: Захаванне і развіццё –  усё пачынаецца з даследаванняўРазам з тым, мноства навуковых напрамкаў прадугледж-ваюць правядзенне збора інфармацыі для даследванняў менавіта ў палявых умовах. Таму вучоныя далёка не заўсёды працуюць у лабараторыях. Часцяком яны праходзяць дзясяткі кіламетраў у мароз ці спёку, дождж ці вецер па сваіх запаветных сцежках з важкім і каштоўным абсталяваннем, каб трапіць туды, дзе знаходзіцца аб’ект даследвання.

СЁННЯ ДЗЕНЬ БЕЛАРУСКАЙ НАВУКІ: Захаванне і развіццё –  усё пачынаецца з даследаванняўМенавіта з такімі навукоўцамі-прыродазнаўцамі нам і давялося пазнаёміцца ў нацыянальным парку “Прыпяцкі”.
Загадчык навуковага аддзела Андрэй Бяспалы (на фота) адзначыў: “Наш аддзел з’яўляецца адным з самых старых у структуры нацыянальнага парку. Навукоўцы пачалі работу ў час стварэння Прыпяцкага запаведніка ў 1969 годзе. З гэтага моманту пачалася планамерная паэтапная навуковая работа”.

На дадзены момант у складзе аддзела працуе 6 чалавек. За кожным спецыялістам замацаваны пэўны навуковы напрамак: гэта даследванне рэдкіх раслін, капытных жывёл, птушак, радыялагічны маніторынг. Літаральна паўгода таму калектыў навукоўцаў папоўніўся і спецыялістам-археолагам.

СЁННЯ ДЗЕНЬ БЕЛАРУСКАЙ НАВУКІ: Захаванне і развіццё –  усё пачынаецца з даследаванняў

Акрамя гэтага, тут актыўна прымяняюцца метады даследчых геаінфармацыйных тэхналогій – з дапамогай сучасных сродкаў адсочвання ствараюцца шырокія інфармацыйныя базы і праводзіцца глыбокі аналіз змяненняў арэалаў распаўсюджання відавай разнастайнасці, перамяшчэння папуляцый. Такія даследванні дапамагаюць не толькі вучоным: у перспектыве пэўныя матэрыялы трапяць у карыстанне ўсіх зацікаўленых.

Так, турыст, які мае намер наведаць нацыянальны парк, зможа з дапамогай мабільнага дадатку трапіць на віртуальную экскурсію, пазнаёміцца з маршрутам экалагічнай сцежкі і паглядзець здымкі краявідаў, расліннага і жывёльнага свету. Разам з тым, пры праектаванні маршрутаў, супрацоўнікі парку змогуць абыйсці месцы, дзе пажадана недатыкальнасць чалавека, як, напрыклад, арэал распаўсюджання чырвонакніжных раслін.

За гутаркай мы прыбылі ў наваколле вёскі Найда, дзе навукоўцы з вялікай доляй упэўненасці спадзяваліся ўбачыць і паназіраць за зубрамі. І не памыліліся! На палетках, дзе расла летась кукуруза, мы здалёк заўважылі невялікую групу жывёл.
Пад’язджалі асцярожна і пакуль я з захапленнем і дзіцячымі эмоцыямі рабіў фотаздымкі, Андрэй Бяспалы ўжо запускаў у паветра дрон, каб паздымаць волатаў беларускіх лясоў з больш блізкай дыстанцыі. СЁННЯ ДЗЕНЬ БЕЛАРУСКАЙ НАВУКІ: Захаванне і развіццё –  усё пачынаецца з даследаванняў

Яму дапамагала спецыяліст па экалагічным турызме Вольга Харытановіч (на фота). Менавіта яе намаганнямі Instagram нацыянальнага парку папаўняецца цікавым навукова-папулярным кантэнтам.СЁННЯ ДЗЕНЬ БЕЛАРУСКАЙ НАВУКІ: Захаванне і развіццё –  усё пачынаецца з даследаванняў

– Мой сярэднестатыстычны працоўны дзень праходзіць на прыродзе, часцей – у лесе. На выяздах па адлову птушак, пошуку жывёл, даследванні флоры экалагічных сцежак. У дадзены момант я вывучаю сляды жывёл, напрамкі іх перамяшчэння, начовак. З пачаткам зімняга сезону мы арганізавалі кармушкі, каб прасцей было прасачыць, якія птушкі насяляюць невялікія арэалы нашага парку. Ну і зразумела, займаюся папулярызацыяй экалагічнага турызму, прыцягненнем увагі грамадскасці да нашых маршрутаў у прыватнасці і Нацыянальнага парку “Прыпяцкі” ўвогуле, – адзначыла Вольга Мікалаеўна.

Зараз у рабоце з сацыяльнымі сеткамі зроблена стаўка на планамернае азнаямленне сваёй віртуальнай аўдыторыі з непасрэднай работай нацпарку, дэманстрацыю велічы і непаўторнасці нашай прыроды. За гэтым, па сутнасці, і прыходзяць падпісчыкі, таму ў апошні час колькасць і актыўнасць аўдыторыі значна ўзрасла.

Зразумела, работы яшчэ хапае: гэта і аднаўленне старонкі “ВКонтакте”, “facebook”, запуск ютуб-канала, развіццё Tik-Tok’а, праца з СМІ. Але агульная мэта гэтага напрамку дзейнасці: прэзентаваць багацці, жыццё і ўсебаковую працу Нацыянальнага парку “Прыпяцкі”, каб гэты брэнд быў вядомы не толькі ў Беларусі, але і далёка за яе межамі.

Нам застаецца пажадаць навукоўцам плённай працы, нессякальных сіл ды натхнення ў іх крапатлівай працы і павіншаваць спецыялістаў з днём беларускай навукі!

Арцём ГУСЕЎ.
Фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о