“Чалавек без братоў і сясцёр – адзінокае дрэва”, – кажа старадаўняя прыказка. А яшчэ існуе выраз, што сям’я – гэта “сем я”: бабулі і дзядулі, бацькі і дзеці.

Спакон веку шматдзетнасць ляжала ў аснове традыцыйнага сямейнага ўкладу нашай нацыянальнасці. Псіхолагі адзначаюць, што вялікая сям’я – гэта моцная сям’я. Пасталеўшы, дзеці больш упэўнена ўваходзяць у самастойнае жыццё, бо ведаюць, што ім заўсёды ёсць да каго звярнуцца ў цяжкую хвіліну – да сваіх братоў і сясцёр.

На жаль, у адрозненне ад традыцыйных беларускіх сем’яў, 21 стагоддзе пераманіла нас у іншы бок – еўрапейскі. … Адбылося столькі падзей, і не дзіўна, што погляды на сям’ю і сямейныя каштоўнасці перайначыліся. Усё больш нашых суайчыннікаў адважваюцца толькі на адно дзіця. Але, дзякуй Богу, не ўсе…

Сям’я Герасіменка, якая пражывае ў Капаткевічах, выхоўвае траіх дзяцей і ўпэўнена сцвяр-джае: дзеці – гэта шчасце. А калі і ёсць якія-небудзь цяжкасці, то ў гэтым дапаможа дзяржава.

Сямёра аднаго не чакаюць – гэта не пра нас

Анастасія пазнаёмілася з мужам, калі працавала прадаўшчыцай у Радкаве. Павел прыгожа заляцаўся, заўсёды прывозіў на працу хрызантэмы. Праз пяць месяцаў пасля знаёмства ён зрабіў ёй прапанову. І ўжо 13 лютага яны заключылі сямейны саюз. А ў верасні нарадзілася дачка Карына – любіміца сям’і.

– Мы з мужам пагаварылі і вырашылі, што адно дзіця – вельмі эгаістычна для яго самога, ды і браціка мець – весялей. Так у нас нарадзіўся сынок Арцём. А яшчэ праз тры гады – Кірыл. Дзе ёсць месца двум, ёсць месца і траім.

Зараз старэйшая дачка вучыцца ў сярэдняй школе і наведвае школу мастацтваў. Ёй падабаецца маляваць, ды і ёсць здольнасці да творчасці. Сярэдні сынок больш рухомы, не любіць ся-дзець на месцы, у гэтым годзе пойдзе ў школу, магчыма, аддадзім яго ў мясцовую секцыю футбола. Маленькі – крыху сарамлівы, але характар, ўпэўнены, яшчэ свой паспее праявіць.

– Любім у нядзелю паехаць на рыбалку або прыгатаваць шашлыкі, – распавядае жанчына. – Зараз малодшыя наведваюць дзіцячы садок, старэйшая дапамагае па гаспадарцы, я зранку ў ягадах, муж на працы, працуе лесніком. Грошай, ведаеце, з аднаго боку хапае, але лішнімі не будуць, мы выкарыстоўваем любую магчымасць падзарабіць.

Усе святы праводзім разам. Нават, калі ў кагосьці не атрымоўваецца адзначыць з намі якую-небудзь падзею – чакаем. Сямёра аднаго не чакаюць – гэта не пра нас. Дзяцей прывучаем, што слова дарослага – гэта закон, магчыма, таму яны растуць такімі адказнымі і дысцыплінаванымі.

Па словах Анастасіі, яна цалкам сябе рэалізавала ў якасці маці. Выхоўваць дзяцей – яе прызванне. І ў гэтым яна бачыць асалоду жыцця. А яшчэ спадарыня ўпэўнена, што паняцце дом – значна шырэй, чым проста будынак пад дахам, з дзвярыма і вокнамі. Гэта нейкі ўласны сусвет, у якім жывуць твае спадарожнікі жыцця – людзі, жывёлы, расліны, рэчы і асаблівая атмасфера.

У гэтым годзе ў нашых герояў ажыццявілася вялікая мара: яны атрымалі субсідыю ад дзяржавы на будаўніцтва дома. У маі заклалі падмурак.
Мы пажадаем гэтай адносна маладой сям’і – Паўлу і Анастасіі Герасіменкам – поспеху, добрабыту, здароўя ім і іх дзеткам.

Нагадаем, што Беларусь, арыентаваная на высокія сацыяльныя стандарты, паспяхова выкарыстоў-вае шэраг заканадаўчых ініцыятыў, якім палягаюць набыццё ўласнага жылля грамадзянамі краіны. Найбольшую цікавасць выклікаюць адрасныя субсідыі на жыллё ў Рэспубліцы Беларусь.

Субсідыя – бязвыплатная дапамога дзяржавы, падтрымка грамадзяніна ў дасягненні пэўных мэтаў. Выплата дапамогі праводзіцца з бю-джэту або спецыяльных фондаў.
Як тлумачыць hata.by, у 2019 годзе субсідыі на куплю жылля налічваюцца тады, калі маюцца адпаведныя фінансы. З 2018 года дзяржаўнае садзейнічанне ажыццяўляецца выключна па нарматывах Указа 240, лагічнага працягу Указа 13, якое рэгламентуе адносіны тых жа катэгорый грамадзян з дзяржавай пры атрыманні субсідыі на пагашэнне крэдыту на тое ж жыллё.

Дапамогу ад дзяржавы могуць атрымаць толькі людзі, якія стаяць у чарзе на кватэру, якім патрабуецца палепшыць умовы жыцця.

На прадастаўленне субсідыі для зніжэння крэдытнай стаўкі па пазыцы маюць права грамадзяне, пералічаныя ва Указе 13:

Людзі, якія знаходзяцца па-за чаргой і прэтэндуюць на атрыманне сацыяльнага жылля; ваенныя; сям’і грамадзян, якія здымаюць сацыяльнае жыллё; людзі, якія жывуць у непрыдатных для нармальнага жыцця умовах; шматдзетныя; сям’і з інвалідамі дзяцінства, непаўналетнімі інвалідамі; адораная моладзь з прызначанымі стыпендыямі; пацярпелыя ў выніку аварыі на ЧАЭС; людзі, якія жывуць у інтэрнатах, арандуемай нерухомасці; людзі, якія пражываюць на паўднёвым усходзе Магілёўскай вобласці, у месцах, дзе жыве да 20 000 чалавек і гарадах-спадарожніках; удзельнікі баявых дзеянняў; работнікі пракуратуры, якія праслужылі не менш за пяць гадоў і суддзі; лаўрэаты фонду Прэзідэнта РБ; маладыя сем’і; малазабяспечаныя; сіроты.

Наталля ЧАРНЯЎСКАЯ.
Фота з сацыяльных сетак.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о