На ферме “Карзуны” ААТ “Курыцічы” размяшчаюцца
пастаянна каля 350 галоў маладняку. Трапляюць яны сюды з жывёлаводчага комплексу вагою 150-160 кілаграмаў, а пакідаюць ферму амаль паўтоннымі цялушкамі на сёмым месяцы цяжарнасці. Фактычна, тут фарміруецца, гадуецца і зберагаецца галоўны стратэгічны запас сельгаспрадпрыемства.

Сямейная справаМінімум работнікаў – максімум адказнасці. Па такім прынцыпе працуюць на ферме два работнікі – загадчыца фермы Святлана Рог і жывёлавод Уладзімір Грэська. Раней працавалі ўчатырох. Адзін работнік пайшоў на пенсію, яшчэ з адным давялося развітацца з-за недысцыплі-наванасці. Так і засталіся ўдвох на 350 галоў. Спраўляюцца амаль год такім саставам, бо працуюць сямейным падрадам. Тут ужо няма падзелу, дзе чыя праца, усё робяць муж з жонкай разам, адказна, як у сваёй дамашняй гаспадарцы, дзе толькі старанная праца дасць вынік.

Стаж працы ў жывёлагадоўлі ў Святланы Рог вялікі, толькі на гэтай ферме працуе загадчыцай шэсць гадоў. Вопыт дастатковы і сістэма адладжана. Таму пры мінімуле кармоў атрымліваецца даць патрэбныя прывагі – не менш за 560 грамаў у суткі дадаюць яе цялушкі. Асемяненне на ферме праводзіцца племянным быком, але затрымак за жывёламі няма. Усё ў час і якасна. Гэта таксама гаворыць пра прафесіяналізм работнікаў фермы.

– Пытанняў, якія даводзіцца вырашаць штодзень дастаткова, – загадчыца фермы нешматслоўная, відаць, што прывыкла больш працаваць, чым гаварыць пра гэта. – Канцэнтратаў і сена ў гаспадарцы гэтай зімой было не так і многа. Выручала аўсяная салома і сілас. А таксама рэжым, догляд і ветэрынарнае абслугоўванне. Як папрацуем, столькі і заробім, так і забяспечым сям’ю. Калі працаваць з аддачай, то можна зарабіць і жыць у вёсцы варта.

Алена БРУЦКАЯ.
Фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о