Выхаванцы Чалюшчавіцкага дзіцячага сада наведаліся на экскурсію ў Дом народнага мастацтва філіяла Чалюшчавіцкага Дома культуры.
Перад дзецьмі расчыніла дзверы сапраўдная старадаўняя беларуская хата. Гаспадар – Аляксандр Харчанка расказаў дзецям пра быт нашых продкаў, паказаў цікавыя і невядомыя ім рэчы: начоўкі, качалку, шматлікія прылады працы, сярод якіх і сталярны інструмент. Вельмі дзяцей зацікавіла маслабойка, яны не толькі разглядалі яе, але і паспрабавалі ў працы.

“Сялянская хата”  запрасіла дзяцейТамара Козінец паказала дзяўчынкам, як раней пралі кудзелю, вышывалі, вязалі на прутках. Дзеці разглядалі кросны для ткацтва, куфар на ножках, посуд.
Далей Тамара Рыгораўна расказала, што ў хаце, дзе былі маленькія дзеці, раней вісела падвязаная да стольнай бэлькі люлька, над якой маці спявала свайму дзіцяці калыханкі. Прысеўшы на лаўку, дзеці слухалі спевы Тамары Рыгораўны. Далей маленькія госці расказвалі прымаўкі, упрыгожвалі сурвэткі беларускімі ўзорамі. І ў дзіцячы сад вярталіся з радасным настроем.

Ірына МАЗАЙ,
выхавацель дзіцячага сада.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о