Сяўба навыперадкі з надвор’ем
Уладзіслаў Лазароў, Міхаіл Філіповіч, Сцяпан Гурын і Ілля Бельскі

Вясна падманвае аграрыяў то цяплом, то нечаканымі начнымі замаразкамі і нават снегам. Нібыта спрабуе спыніць тых, хто раней звычайнага для нашых дзядоў часу – пасля Дабравешчання – вырашыў выйсці з плугамі і сеялкамі ў поле. Ды толькі сучасныя тэхналогіі, падмацаваныя практыкай, паказваюць, што чакаць нельга. Ураджай атрымае той, хто кіне ўсё зерне ў глебу да таго часу, пакуль красавіцкае і майскае сонца з ветрам выдзьме з яе такую каштоўную вільгаць. А ўраджай – гэта кармы, зерне, прывагі, надоі і стабільная заработная плата ўсім работнікам гаспадарак на круглы год.

Апошнія два тыдні начныя прымаразкі і нечаканы снег спыняюць ход сяўбы ў гаспадарках раёна. Літаральна паўсюдна заканчваецца вывазка арганікі на палі, падрыхтоўка глебы да сяўбы яравых культур. Многія гаспадаркі, дзе масава, а дзе і са спазненнем пачалі сяўбу. У раёне на раніцу аўторка было пасеяна 1972 гектары ранніх яравых зерневых культур, што складае 53,5% ад запланаваных плошчаў, а таксама 927 гектараў траў (38,6%).
На палетках ААТ “Навасёлкі” з запланаваных 200 гектараў аўса насенне загрэблі на 85 гектарах. Пра гэта паведаміў кіраўнік прадпрыемства Мікалай Азёмша. Да таго часу ў гаспадацы паспелі пасеяць больш 90 гектараў сенакоснай сумесі – люцэрны, цімафееўкі і ячменю. Кіраўнік прадпрыемства запэўнівае, што сяўбу зерневых культур закончаць сваечасова, да 1 красавіка. Днямі будзе завершана вывазка арганікі на палі і падрыхтоўка глебы, якую чакае насенне кукурузы. Цяпер у перадавіках на падрыхтоўцы глебы ў гаспадарцы механізатар Уладзімір Сенька.

Каб забяспечыць негалодную зімоўку для жывёлы, плануецца засеяць не менш 2 тысяч гектараў кукурузы на сілас. Тут таксама нельга будзе губляць часу. Бо зараней кінутае ў глебу насенне дасць большы выхад зерня ў складе сіласу, павысіцца яго пажыўная каштоўнасць.

Другі тыдзень на сеялцы на палетках працуе Міхаіл Філіповіч, механізатар прадпрыемства. Мужчына мае вялікі вопыт працы на зямлі і пазначае, што такой ранняй і непрадказальнай зімы не памятае. Таму і сеяцца трэба з апаскай – спяшацца, але з розумам. Ёсць надзея ў сейбіта, што і насенне не падвядзе. Сёлета яно ў гаспадцы нядрэннае – чыстае і апрацаванае. Пакуль і вільгаці ў глебе дастаткова. Але як бы там ні было, хлебаробу трэба спадзявацца на сябе, а дапамогі прасіць у надвор’я.
Ва ўрочышчы Грушка пад Філіпавічамі, дзе мы сустрэліся з сейбітам, разам з ім у полі былі механізатар Ілля Бельскі і рабочы Сцяпан Гурын. Яны займаліся загрузкай зерня ў бункеры сеялкі. Сюды ж наведаўся і малады аграном-насенневод Уладзіслаў Лазароў, каб пракантраляваць, як ідзе сяўба. Юнак няпоўны год працуе ў гаспадарцы пасля вяртання з арміі, але паспеў уцягнуцца ў справу. Сам мясцовы, з Новых Галоўчыц, таму працаваць без поў-най аддачы, як гаворыць сам Улад, не можа. Бо сорам будзе перад землякамі. Тым больш, што дырэктар прад-прыемства з бацькоўскім клопатам ставіцца да сваіх маладых спецыялістаў. Таму і працаваць трэба адпаведна.

Алена БРУЦКАЯ.
Фота аўтара

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о