1 чэрвеня – Дзень абароны дзяцей – стаў сапраўдным святам для жыхароў Петрыкаўшчыны. Выніковы канцэрт ДУА “Петрыкаўскі раённы цэнтр творчасці дзяцей і моладзі” з нагоды свята адбыўся ў будынку РДК.

Свята творчасці і крэатыву Свята творчасці і крэатыву

Навучэнцы ўстановы паказалі свае лепшыя вакальныя і танцавальныя нумары, многія з якіх – перамаглі на раённых, абласных, рэспубліканскіх конкурсах.
Святочная праграма, якая доўжылася больш за 2 гадзіны, была падзелена на некалькі блокаў: інструментальны, вакальны, танцавальны і спартыўны.
Дзяўчаты з аб’яднання па інтарэсах “Тэатр мод” пад чулым і ўмелым кіраўніцтвам Надзеі Слабадзянюк паказалі незвычайную калекцыю “Рэчанька-князёўна”, з якой яны заявілі пра сябе на рэспубліканскіх і міжнародных конкурсах.

У цэнтры творчасці займаюцца дзеці самых розных узростаў, у тым ліку і дашкольнікі. Малышы наведваюць Школу ранняга развіцця, вучацца маляваць, спяваць і танцаваць, рыхтуюцца да школы. Для гледачоў яны чыталі вершы, а дапамагалі ім – вакальная група “Дзінь-дон”.

Ансамбль “Вясковыя музыкі” аб’яднання па інтарэсах “Фальклорны” з Бабуніцкага філіяла выканалі інструментальныя кампазіцыі.
Нязменны ўдзельнік гарадскіх, раённых мерапрыемстваў, прызёр і пераможца шматлікіх раённых, абласных і міжнародных конкурсаў танцавальны калектыў “Аквамарын” упрыгожыў праграму вечара.

– Так склалася, што 2021 год стаў юбілейным для двух калектываў у нашым цэнтры. Іх адрозніваюць толькі лічбы, але поспех, папулярнасць і запатрабаванасць для нас і нашага раёна раўнацэнная, – распавяла дырэктар ДУА “Петрыкаўскі раённы цэнтр творчасці дзяцей і моладзі” Надзея Слабадзянюк.
Сёлета вакальная група “Дзінь-дон” адзначыла дзесяцігоддзе свайго існавання, а каманда па чырлідынгу “SunWay” – 5-гадовы юбілей.

Дарэчы, дзяўчынкі-чарлідары за два дні да канцэрта выступілі ў Гродна ў Лядовым палацы спорту на адкрытым чэмпіянаце па чырлідынгу “WestSide Fest 2021”.
Удзел у спаборніцтве прынялі 15 каманд з Гродна, Мінска, Брэста, Мазыра, Шчучына і Петрыкава – гэта каля 700 удзельнікаў.

Нашы спартсменкі выступілі ў поўным складзе – 26 чалавек – у намінацыі “Флэшмоб” атрымалі кубак за першае месца, кожнаму ўручылі дыплом і медаль.
Акрамя гэтага, дзяўчынкі выступалі сольна. Дар’я Шчучэнка і Дыяна Дрыга сталі срэбранымі прызёрамі конкурсу, а Стэфанія Брэль атрымала медаль і дыплом за 4 месца ў намінацыі “Індывідуальны чырлідар”.

“WestSide Fest 2021” па-сапраўднаму сталі элітнымі спаборніцтвамі, судзілі беларускіх спартсменаў суддзі з Нью-Ёрку, Хартфорда, Бостана ў анлайн- фармаце.
Скончыўся яркі канцэрт узнагароджваннем юбіляраў сімвалічнымі медалямі.
Надзея Слабадзянюк падзякавала педагогам і іх падапечным за плённую працу, пажадала не спыняцца на дасягнутым і ў наступным годзе праявіць сябе ў шматлікіх конкурсах і спаборніцтвах!

 

Наталля ЧАРНЯЎСКАЯ,

фота Арцёма ГУСЕВА

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о