dcYLu-au54k

З 3 па 6 мая ў Мінску прайшла XXI Міжнародная спецыялізаваная выстава “СМІ ў Беларусі”. Вядома, што я, студэнтка інстытута журналістыкі БДУ, не магла прапусціць такую падзею.

На месцы размяшчэння выставы панавала прыемная мітусня, і кожны стэнд быццам жыў сваім жыццём. Перш за ўсё я наведала стэнд Інстытута журналістыкі, пагартала знаёмыя ЖурФАКТЫ і “Універсітэт”.

Прыемна здзівіла Прэса МУС, якая сустракала гасцей савецкім антуражам.

Пад яркай шыльдай газеты “Зорька” хлопчык Макар паказваў, што на друкаваным станку можа працаваць нават дзіця. “Юны выратавальнік” праводзіў розныя конкурсы сярод дзяцей. А насупраць “Спартыўнай панарамы” мужчыны паказвалі свае навыкі ў труках з мячом. Яркімі фарбамі вылучаліся стэнды з дзіцячай прэсай.

Наступнымі ў маім вандраванні былі СМІ абласцей. Менавіта тут і адчувалася непаўторнасць розных куткоў Беларусі.

Брэсцкая вобласць сустракала гасцей забіяцкімі народнымі песнямі і танцамі. Віцебская – прыцягвала смачнай ежай і сувенірамі. Гродзенская – яшчэ адным друкаваным станком, з дапамогай якога на паперу пераносіўся верш Янкі Купалы “Спадчына”.

Паглядзець на газеты і часопісы Магілёўскай вобласці прысутных запрашаў сапраўдны шляхціч з належнай яму годнасцю. А вось Мінская вобласць дзівіла навуковымі вопытамі, у якіх маглі паў-дзельнічаць і самі гледачы. Але самым галоўным стэндам для мяне быў “СМІ Гомельскай вобласці”. На невялікім “кавалачку” радзімы я спынілася надоўга, з цікавасцю разглядала кнігі, газеты, часопісы. І, вядома, адшукала нумар “Петрыкаўскіх навін”.

Ад такой разнастайнасці разбягаліся вочы, хацелася ўбачыць як мага больш і, вядома, сфатаграфавацца. На шчасце, роставыя лялькі былі рады паўстаць перад   аб’ектывамі.

Настасся ПРАКАПЕНКА.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о