img_9500

У час правядзення рэспубліканскай акцыі “Нашы дзеці” 30 снежня першы намеснік міністра жыллёва-камунальнай гаспадаркі Алег Паскробка наведаў Петрыкаўскае СПТВ лёгкай прамысловасці, каб павіншаваць навучэнак і працаўнікоў установы з Новым годам і Калядамі.

Як расказалі ў дырэкцыі ўстановы, зараз тут навучаюцца 46 дзяўчат. У вучылішчы ёсць усё неабходнае для атрымання агульнай сярэдняй і прафесійна-тэхнічнай адукацыі, фізічнага і духоўнага развіцця.

Пасля экскурсіі па вучылішчы намеснік міністра прыняў удзел у святочным мерапрыемстве, якое падрыхтавалі дзяўчаты і педагогі. Звяртаючыся да прысутных, Алег Паскробка пажадаў усім здзяйснення мараў і падкрэсліў значнасць акцыі. Потым навучэнкі атрымалі ў падарунак ад міністэрства прысмакі і відэапраектар.

img_9522

Дырэктар Петрыкаўскага райжылкамгаса Сяргей Макарэвіч, які таксама прымаў удзел у мерапрыемстве, арганізаваў для ўдзельнікаў акцыі салодкі стол і выдзеліў сродкі на ўпрыгожанне навагодняй елкі.

М. ЯГОРАВА,

па інфармацыі Петрыкаўскага СПТВ.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о