img_5563

Навагодняе свята ў рамках акцыі “Нашы дзеці” аб’яднала ў актавай зале сярэдняй школы № 1 дзяцей-інвалідаў і дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця. Чароўную дэтэктыўную казку з выкраданнем навагодніх падарункаў, нечысцю, Снежнай Каралевай, Дзедам Марозам і Снягуркай для рабят падрыхтаваў творчы калектыў школы. Мноства конкурсаў, карагодаў, віктарын, забаўляльных танцаў не давалі сумаваць ніводнаму дзіцяці. Гэтыя карагоды вакол елкі трэба назваць самымі дружнымі і вясёлымі, бо побач з кожным з дзяцей танцавалі іх бацькі або педагогі. Бацькам было важна, каб кожнае дзіця змагло далучыцца да свята, і тых рабят, хто не змог стаць у вясёлы карагод самастойна, на руках вакол елкі неслі ў танцы матулі.

Жадаючыя прыняць удзел у конкурсах не заканчваліся, як не мелі канца і падарункі, што былі падрыхтаваны для рабят. Сувеніры, цацкі і цукеркі для рабят былі перададзены раённым выканаўчым камітэтам, райкамам прафсаюза работнікаў адукацыі, раённым аддзелам па надзвычайных сітуацыях, раённай арганізацыяй Чырвонага Крыжа.

Раённы цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі, для чыіх навучэнцаў і праводзілася свята, і ўласна дырэктар установы Наталля Мяшкова выказала словы шчырай удзячнасці спонсарам свята і адміністрацыі сярэдняй школы № 1, якія далі магчымасць гэтаму святу адбыцца.

Алена БРУЦКАЯ.

Фота Арцёма ГУСЕВА.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о