Трэцяе дзесяцігоддзе акцыя “Нашы дзеці”, аб’яўленая па ініцыятыве кіраўніка краіны, у навагоднія святы дорыць надзею ў першую чаргу дзецям найбольш неабароненых катэгорый. Вельмі прыемна, што ў пераднавагоднія дні кіраўнікі высокага ўзроўню, мясцовых органаў улады і прадпрыемстваў наведваюць дзіцячыя сацыяльна значныя аб’екты, каб павіншаваць дзяцей са святам і падараваць ім карысныя і патрэбныя падарункі.

Светлыя мары дзяцінства

У дзяржаўным спецыяльным ПТВ закрытага тыпу №1 лёгкай прамысловасці ў мінулую пятніцу таксама адбылася навагодняя сустрэча ў межах акцыі “Нашы дзеці” з удзелам міністра жыллёва-камунальнай гаспадаркі Аляксандра Церахава, намесніка старшыні аблвыканкама Уладзіміра Гарбачова, старшыні райвыканкама Аляксандра Наўныкі, намесніка старшыні Святланы Сенька і выконваючага абавязкі дырэктара КВУП “Петрыкаўскі райжылкамгас” Аляксандра Пацкова.

28 навучэнак СПТВ чакалі прыезду гасцей і старанна да яго падрыхтаваліся. На новы лад расказаная гісторыя пра Фядота-стральца, удалога малайца з першых хвілін захапіла ўсіх гасцей свята і павяла ў чароўны свет навагодніх прыгод.

Прысутныя на мерапрыемстве госці былі актыўнымі ўдзельнікамі навагодняга прадстаўлення. Карагоды, творчыя нумары і крэатыўныя конкурсы – свята каля ёлкі аб’яднала прысутных. Па словах пачэсных гасцей, вучнёўскі і выкладчыцкі калектыў СПТВ падараваў ім сапраўдную цёплую сустрэчу з дзяцінствам і адчуванне казачнага свята. Падарункам выхаванкам установы ад Аляксандра Церахава сталі салодкія пачастункі і два ноўтбукі. Сярод пажаданняў, якія прагучалі на адрас выхаванак ад міністра жыллёва-камунальнай гаспадаркі – берагчы і цаніць кожны дзень уласнага жыцця, напаўняючы яго добрымі справамі і светлымі марамі.

Уладзімір Гарбачоў, віншуючы ўсіх з надыходзячым святам і жадаючы ўсяго самага найлепшага, падзякаваў за падараваную магчымасць – успамін пра ўласнае дзяцінства, свята каля школьнай ёлкі, чаканне цуда. Аляксандр Міхайлавіч выказаў упэўненасць, што ўсё ў жыцці магчыма, калі вельмі моцна гэтага хацець і прыкладваць дзеля гэтага намаганні. “Верце і працуйце – і ўсё ў вас атрымаецца”. Ад Святланы Уладзіміраўны выхаванкі атрымалі пажаданні шчасця, здароўя, збытых мар і знайсці сваё месца ў жыцці, быць карыснымі грамадству, працаваць на сваю будучыню і будучыню сваёй краіны. Ад калектыва СПТВ у падарунак госці атрымалі ўласныя вырабы ручной работы.
Навагоднія святы дораць нам не толькі адчуванне казкі і надзеі на цуды, але і магчымасць зрабіць шчаслівымі тых, хто побач з намі. Не забывайцеся пра гэта!

Галіна КАЗАК.
Фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о