Фінал дзіцячага свавольства з агнём можа быць трагічным.
Амаль усе дзеці праяўляюць павышаную цікавасць да агню, не ўсведамляючы ў поўнай меры яго патэнцыйную небяспеку. Іх цягне да гэтага цуда прыроды. Ва ўзросце ад трох да пяці гадоў дзеці ў сваіх гульнях часцяком паўтараюць дарослых, імітуя іх дзеянні, звычкі. У гэтым узросце ім хочыцца пра ўсё хутчэй даведацца і выпрабаваць на сабе.
Імкненне да самастойнасці праяўляецца ў большай ступені, калі дзеці застаюцца дома самі. Нельга быць упэўненымі ў тым, што гуляючы з запалкамі, дзіця не захоча падпаліць паперу, зрабіць вогнішча, якое аднойчы яму траплялася на вочы.
Бываюць выпадкі, калі дарослыя з-за розных абставінаў вымушаны пакінуць дзяцей на некаторы час без нагляду. Гэта небяспечна, асабліва калі дзеці замкнёныя ў кватэрах альбо пакоях. У выпадку пажару яны не змогуць выйсці з небяспечнага памяшкання.
Што трэба рабіць, каб пазбегнуць пажара ад дзіцячага свавольства з агнём: распавядайце дзецям пра пажаранебяспечныя паводзіны, будзьце прыкладам ва ўсіх сітуацыях, што звязаны з захаваннем правіл пажарнай бяспекі, не пакідайце запалкі ў даступным месцы, не даручайце дзецям самастойна распальваць печы, газавыя пліты, самастойна ўключаць электрапрыборы. Сачыце, каб дзеці не распальвалі вогнішчы. Уходзячы, не пакідайце дзяцей без нагляду дарослых. Арганізуйце цікавыя забавы для дзіцяці. Навучыце дзіця правільным дзеянням пры пажары.
Пры выяўленні пажару альбо прыкмет гарэння (задымлення, павышанай тэмпературы, паху гары) дзіця любога ўзросту павінна пакінуць памяшканне. Вельмі важна, каб дзеці ведалі нумары тэлефонаў, па якіх варта паведамляць у выпадку небяспечнай сітуацыі – 101 альбо 112.
Толькі агульным клопатам пра нашых дзяцей мы папярэдзім пажары, захаваем свой дом і маёмасць, а галоўнае самае дарагое – жыццё дзяцей.

Валянціна АНІСКАВЕЦ.

СВАВОЛЬСТВА – З’ЯВА НЯРЭДКАЯ І НЕБЯСПЕЧНАЯ

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о