Штогод 1 снежня, пачынаючы з 1988 года, адзначаецца Сусветны дзень  прафілактыкі ВІЧ-інфекцыі (Віруса Імунадэфіцыта Чалавека).

У Гомельскай вобласці за студзень-лістапад 2025 года выяўлена 230 новых выпадкаў. У параўнанні з 2024 годам адзначаецца зніжэнне захворвання на 21%.

Удзельная вага мужчын склала 54,8%, жанчын 45,2%. На долю палавога гетерасексуальнага шляху даводзіцца 92,2% выпадкаў, ін’екцыённага – 5,2%, палавога гамасексуальнага шляху -1,7%, шлях перадачы не выяўлены – 0,9% выпадкаў.

ВІЧ – вірус, які перадаецца ад чалавека да чалавека і выклікае разбурэнне імунай сістэмы організма. ВІЧ валодае вялікай біялагічнай актыўнасцю і зменлівасцю. Пры заражэнні ВІЧ большасць людзей не адчуваюць ніякіх сімптомаў. Часам праз некалькі тыдняў пасля заражэння развіваецца стан, падобны на грып (павышэнне тэмпературы, з’яўленне высыпанняў на скуры, павелічэнне лімфатычных вузлоў, дыярэя). На працягу многіх гадоў  пасля інфіціравання чалавек можа адчуваць сябе здаровым. Хваробу не так лёгка ідэнтыфікаваць, так як яна мае вельмі доўгі інкубацыйны перыяд.

Адзінай крыніцай зараджэння з’яўляецца ВІЧ-інфікаваны чалавек ва ўсіх стадыях захворвання.

 Шляхі перадачы ВІЧ:

  • парэнтэральны шлях (праз кроў): Заражэнне адбываецца пры выкарыстанні агульных шпрыцаў і іголак (часта пры ўжыванні ін’екцыйных наркотыкаў), а таксама пры выкарыстанні нестэрыльных прылад для татуіровак, пірсінгу ці медыцынскіх працэдур.
  • палавы шлях: падчас палавога кантакта без выкарыстання бар’ерных метадаў абароны (прэзерватываў), нават адзін кантакт можа прывесці да інфікавання..
  • вертыкальны шлях: Інфекцыя перадаецца ад ВІЧ-станоўчай маці дзіцяці падчас цяжарнасці, родаў або пры грудным кармленні (пры адсутнасці лячэння).

Адным з фактараў рызыкі з’яўляецца выпадковыя траўмы зкарыстанай медыцынскай іголкай, у тым ліку сярод медыцынскіх работнікаў.

ВІЧ не перадаецца:

  • пры поцісках рукі, абдымках і сяброўскіх пацалунках
  • пры сумесным карыстанні сталовымі прыборамі, посудам, адзеннем, пасцельнай бялізнай, цацкамі
  • праз прадметы сантэхабсталявання, грамадскі транспарт, камп’ютары, спартыўны інвентар.
  • пры наведванні басейна, душа, сауны, прыбіральні
  • праз укусы насякомых
  • паветрана-кропельным шляхам
  • пры кашлі і чханні
  • пры доглядзе за інфіцыраваным чалавекам

Як знізіць рызыку інфікавання ВІЧ:

  • пазбягаць выпадковых палавых кантактаў
  • карыстацца прэзерватывам
  • своечасова звяртацца па медыцынскую дапамогу ў выпадку запаленчых захворванняў рэпрадуктыўнай сістэмы і інфекцый, якія перадаюцца палавым шляхам.
  • не ўжываць ін’екцыйныя наркотыкі
  • інвазіўныя працэдуры (пірсінг, татуіроўкі і інш.) праводзіць толькі ў спецыяльных установах
  • карыстацца толькі індывідуальнымі прадметамі асабістай гігіены (брытва, манікюрныя пр) і г.д.

Лекаў ад ВІЧ-інфекцыі няма. Аднак, дзякуючы эфектыўнаму лячэнню антывіруснымі прэпаратамі, вірус можна кантраляваць і прадухіляць яго перадачу іншым людзям. Важным складнікам прафілактыкі і папярэджання заражэння на сучасным этапе з’яўляецца своечасовае тэсціраванне, саматэсціраванне на ВІЧ.

Ранняя дыягностыка садзейнічае больш эфектыўнаму лячэнню, павышэнню якасці жыцця людзей, якія жывуць з ВІЧ, і памяншэнне рызыкі перадачы ВІЧ іншым людзям. Абарона ад гэтай хваробы залежыць ад паводзін і ладу жыцця самога чалавека.

Атрымаць кансультацыю і прайсці тэсціраванне на ВІЧ-інфекцыю, у тым ліку ананімна і бясплатна можна ў аддзеле прафілактыкі ВІЧ-інфекцыі і ПВГ дзяржаўнай установы «Гомельскі абласны цэнтр гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя» (г. Гомель, вул. Майсеенка, 49, з 8:30 да 10:00 да 10:00 да 1:00 16:00; па пятніцах – з 8:00 да 13:00, кабінет № 106), альбо ў любой установе аховы здароўя.

 

Памочнік урача-гігіеніста В.В.Сярова

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о