Днямі Ірына Супруненка, кіраўнік харэаграфічнага ансамбля “Задорынкі” філіяла Петрыкаўскай дзіцячай школы мастацтваў у Мышанцы, аб’явіла цудоўную навіну: яе танцавальны калектыў атрымаў дыпломы на І Усерасійскім анлайн-конкурсе-фестывалі творчасці і мастацтва “Зімовыя ўзоры”.

Сустрэлі 2021 з перамогамі

– Мы сталі лаўрэатамі ІІ ступені. Сапраўды, добрая навіна. Увогуле, падагульняючы першую палову навучальнага года, скажу, што калектыў добра сябе паказаў, цікава, што будзе далей. Нягле-дзячы на каранавірус, мы змаглі паўдзельнічаць у шматлікіх конкурсах. Дзякуючы сучасным тэхналогіям, артысты любога жанру маюць магчымасць абменьвацца вопытам і паказваць свой узровень. Я, дарэчы, не зусім падтрымліваю такі фармат спаборніцтваў, таму што такім чынам губляецца атмасфера конкурсу і знікае адрэналін з-за адсутнасці выступлення для гледача, але выбіраць не прыходзіцца, такія сёння ўмовы.

Не магу не агучыць перамогі Яраславы Супруненка, маёй дачкі, у конкурсе малюнкаў “Вачэй зачараванне”. Яна ж у намінацыі “Выяўленчае мастацтва” заваявала дыплом І ступені ў шматжанравым конкурсе-фестывалі “Пакуль гадзіннік дванаццаць б’е” і ў Міжнародным патрыятычным конкурсе “Рэха вайны”. Асаблівую падзяку за падрыхтоўку выказваю настаўніцы выяўленчага мастацтва Дар’і Стрыгун.

У жанры інструментальнай творчасці перамогу ў конкурсе “Белавежская зорка” атрымала “Акорднае трыа” Мышанскага філіяла ДШМ. Скарбонка перамог папоўнілася і дыпломамі з ІІ міжнароднага фестывалю мастацтваў “Gomel Fest 2020”. Паказаў сябе і Віталій Іваноў выдатным выступленнем у намінацыі “Інструментальная творчасць” у адкрытым рэгіянальным конкурсе “Залатая нота Палесся” – у выніку дыплом ІІІ ступені.
Па словах Ірыны Анатольеўны, мінулы год быў складаным, але не менш цікавым у творчым плане.

– Прымаем актыўны ўдзел у міжнародных анлайн-конкурсах – гэта наша творчае выратаванне. Для гэтага рыхтуем праграмму і здымаем на відэа. Асабліва хочацца падзякаваць бацькам вучняў за падтрымку, у тым ліку фінансавую, але фінансавае пытанне ўсё яшчэ адкрыта. Нам патрэбен спонсар. Спадзяемся, што такі чалавек сёлета знойдзецца.

Наталля ЧАРНЯЎСКАЯ.
Фота з архіва Ірыны СУПРУНЕНКА.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о