Трэці чацвер месяца – час сустрэчы кіраўніцтва раёна з працоўнымі калектывамі з нагоды адзінага дня інфармавання. Тэма чэрвеньскай сустрэчы – “Рэспубліка Беларусь: упэўненым крокам па шляху незалежнасці”.

Намеснік старшыні райвыканкама Святлана Сянько сустрэлася з калектывам Ляскавіцкай участковай бальніцы. У час сустрэчы былі абмеркаваны пытанні, вынесеныя ў тэму адзінага дня інфармавання: ахова здароўя, адукацыя, гандаль, жыллё, харчовая бяспека, экспарт, эканамічныя паказчыкі. Да таго ж, супрацоўнікі ўстановы аховы здароўя звярнуліся да Святланы Уладзіміраўны з надзённымі пытаннямі, сярод якіх – транспартнае забеспячэнне.

Сустрэчы з працоўнымі  калектывамі працягваюцца
Для жыхароў аграгарадка Ляскавічы з’яўляецца праблемай выехаць у выхадны дзень у райцэнтр. Адпаведна існуючаму раскладу, маецца адзін рэйс (2 абароты), які па часе адыходу з аўтавакзала ў Петрыкаве зручны для вяртання дадому. А вось рэйс на 7 гадзін раніцы быў бы вельмі дарэчы вяскоўцам для наведвання рынка і аб’ектаў гандлю. Святлана Уладзіміраўна абяцала вывучыць пытанне і даць адпаведным службам даручэнне прааналізаваць попыт на прапанаваны рэйс.
Пытанні гаспадарчыя (замена вокнаў, рамонт даху, набыццё сушылкі для пральні) былі пераадрасаваны галоўнаму ўрачу УАЗ “Петрыкаўская ЦРБ” Вользе Семікопенка для наступнага вывучэння і вырашэння.

Галіна КАЗАК.
Фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о