Паважаныя вадзіцелі, з 8 па 11 верасня на тэрыторыі раёна і з 12 па 15 верасня на тэрыторыі ўсёй вобласці праводзіцца прафілактычнае мерапрыемства “Сустрэчная паласа”.
ДАІ нагадвае, што абгон – самы небяспечны манёўр у час дарожнага руху, як для абганяючага і адбганяемага, так і для сустрэчных аўтамабіляў.
Акрамя агульных патрабаванняў Правілаў дарожнага руху, звяртаем вашую ўвагу на тэхнічныя прыёмы, што зробяць абгон бяспечным:
– пастаянна кантралюйце сітуацыю як спераду, так і ззаду, не дапускайце сітуацый, каб нехта ўжо абганяў вас у час здзяйснення манёўра;
– не абганяйце транспартныя сродкі, якія пачалі скідваць хуткасць ці адхіліліся ад прамалінейнай траекторыі руху;
– трымайце дыстанцыю, якая патрэбна для лепшага агляду дарогі і набору хуткасці перад выездам на сустрэчную паласу;
– калі вас абганяюць, а сустрэчных машын няма, не скідвайце і не набірайце хуткасць.
Нагадваем, што вадзіцель, які парушыў правілы абгону, караецца штрафам у памеры ад 2 да 10 базавых велічынь з пазбаўленнем права кіравання транспартным сродкам на тэрмін да года ці без пазбаўлення.

Аляксандр СЕМІКОПЕНКА,
старшы дзяржаўтаінспектар АДАІ.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о