Новы год – свята свечак, феерверкаў і петард

Яркая  акцыя “Бяспечны Новы год!” з вялікай колькасцю цікавых конкурсаў, навучальных і забаўляльных мерапрыемстваў стартавала 3 снежня.

Супрацоўнікі МНС і юныя памочнікі Беларускай маладзёжнай грамадскай арганізацыі выратавальнікаў-пажарных у снежні наведаюць санаторыі, аздараўленчыя цэнтры, дамы-інтэрнаты і Цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. Інтэрактыўныя гутаркі па асновах бяспекі жыццядзейнасці, тэматычныя конкурсы, бяспройгрышныя латарэі, дэманстрацыя фільмаў і ролікаў па асновах бяспекі жыццядзейнасці – вось спіс  мерапрыемстваў для першага этапа акцыі.

З 10 па 19 снежня правілы карыстання піратэхнікай, паводзіны на лёдзе, эксплуатацыя электраабсталявання і пячнога ацяплення, а таксама бяспека ў перыяд зімовых канікул – гэтыя тэмы падрыхтаваны для вучняў школ, інтэрнатаў, устаноў пазашкольнай работы, а таксама для дзяцей і бацькоў дамоў сямейнага тыпу.

Перад каталіцкім Ражством выратавальнікі наведаюць бальніцы, куды да хворых дзетак завітаюць пажарны Дзядуля Мароз і Снягурка.

Перад самым Новым годам у гандлёвым цэнтры “Еўраопт” выратавальнікі нагадаюць правілы бяспекі наведвальнікам магазіна.

Запрашаем прыняць актыўны ўдзел у акцыі!

Супрацоўнікі МНС распавядаюць пра бяспеку праз гульні і конкурсыВалянціна ЯХНО.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о