Супербабуля!

Першага кастрычніка ў Мышанскім цэнтры вольнага часу прайшоў конкурс “Супербабуля”, у якім прынялі ўдзел сем прадстаўніц “залатога ўзросту”.
Удзельніцам было прапанавана пазмагацца ў сямі конкурсах, каб вызначыць хто ж з іх “супер”. Складана было сказаць, што гэта бабулі, асабліва, калі ў першым сваім дэфіле яны выйшлі ў джынсах, чорных майках і белых кашулях.
Каб пазнаёміцца з нашымі ўдзельніцамі бліжэй, першы конкурс прайшоў у выглядзе бліц-апытання. Другі называўся “Вуснамі дзіцяці”. Дзіця апісвала якую-небудзь рэч, а ўдзельніцы павінны былі адгадаць, пра што ідзе гаворка.
Чацвёрты конкурс прайшоў пад назвай “Бабуля за партай”, а пяты – “Школа бабулі”. У шостым конкурсе канкурсанткі раскрылі сакрэт сваіх любімых страў і прадставілі іх на суд журы. Сёмы называўся “Камод бабулі”.
Удзельніцы прадэманстравалі бездакорны густ і эстэтыку свайго часу, а таксама здольнасць арыгінальна прадставіць уборы сваёй маладосці пад рэтра песні.
Конкурс прайшоў пры актыўнай падтрымцы гледачоў. Пераможцай конкурсу стала Таццяна Курыленка.
Тамара Коніна перамагла ў намінацыі “Дама прыемная ва ўсіх адносінах”, Валянціна Кніга – “Легенда стылю”, Галіна Карпава – “Мар’я дасведчаная”, Любоў Петрушэнка – “Крыніца народнай мудрасці”, Галіна Цітова – “Пальчыкі абліжаш”, Алена Дземідзенка – “Галоўны настаўнік і лепшы сябар”.
Усім удзельніцам былі ўручаны граматы і памятныя падарункі.

Вольга ЖУКОЎСКАЯ,
загадчык філіяла “Мышанскі цэнтр
вольнага часу”.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о