18 лютага прававыя прыёмы прайшлі ў Петрыкаўскай спецыялізаванай школе-інтэрнаце для дзяцей з цяжкімі парушэннямі маўлення і раённым Доме культуры. Правялі іх галоўны прававы інспектар працы абласнога аб’яднання прафсаюзаў Кацярына Філіпцова, пракурор раёна Сяргей Таболіч і старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Галіна Шчэрбак.

Пытанні, з якімі звярнуліся на прыём, тычыліся пераважна прымянення працоўнага заканадаўства.

Кадравую службу аддзела адукацыі райвыканкама цікавілі нюансы працы па сумяшчальніцтве прыёмных бацькоў і тэхнічных работнікаў устаноў адукацыі. Кацярына Філіпцова патлумачыла, што прыёмныя бацькі могуць працаваць па сумяшчальніцтве толькі на 0,5 стаўкі і толькі ў час, калі дзеці занятыя ў школе ці ў дзіцячым саде. Пры двайным сумяшчальніцтве, калі, напрыклад, вахцёр можа быць аформлены па 0,25 стаўкі прыбіральшчыцы і гардэроб-шчыцы, адміністрацыяй павінен быць распрацаваны графік выканання абавязкаў у канкрэтнай пасадзе і весціся кантроль.

Сумяшчальніцтва ці сумясціцельства?

Пытанне сумяшчэння настаўнікамі іншых пасад цікавіла дырэктара гарадской гімназіі Людмілу Хільман. Галоўны прававы інспектар пазначыла, што прамой забароны сумяшчэння пасады настаўніка і іншых абавязкаў няма, але існуе падпаняцце сумяшчэння, дзе пазначана, што абавязкі па абедзьвюх пасадах павінны выконвацца па працягу працоўнага часу па асноўным месцы працы. Напрыклад, справавод можа сумяшчаць работу спецыяліста кадравай службы. Настаўнік жа не можа ў свой асноўны час работы – урок – выконваць абавязкі, напрыклад, праграміста.

Іншыя пытанні, агучаныя ў час прыёму тычыліся дзеянняў адміністрацыі ўстановы ў выпадку адмовы ад атрымання звольненым работнікам працоўнай кніжкі, кампенсацыйных выплат і парадку азнаямлення з імі, працаўладкавання раней звольненага работніка.

Нагадваем, што з 23 студзеня пачалі працаваць прафсаюзныя гарачыя лініі па пытаннях прымянення новай сістэмы аплаты працы “бюджэтнікаў”. Яны працуюць ва ўсіх галіновых прафсаюзах, а таксама ў рэгіёнах. Непасрэдна ў Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі пытанні прымаюцца па тэлефонах 8-017-203-90-61, 8-017-203-95-62. У раённным аб’яднанні прафсаюзаў вас пракансультуюць па нумары 2-36-91.

Алена БРУЦКАЯ.
Фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о