На першым у гэтым годзе пасяджэнні райвыканкама, якое правёў першы намеснік старшыні, начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Мікалай Місюра, сярод пытанняў, вынесеных на разгляд і абмеркаванне, значылася выкананне комплекснага плана мерапрыемстваў па прафілактыцы правапарушэнняў у раёне за 2020 год.

Сумесныя скаардынаваныя дзеянні – гарант бяспекіЯк адзначыла ў сваім дакладзе намеснік старшыні райвыканкама Святлана Сянько, у час выканання комплекснага плана мерапрыемстваў суб’ектамі прафілактыкі праведзена значная работа. Аднак агульная колькасць зарэгістраваных правапарушэнняў і злачынстваў на тэрыторыі раёна ўзрасла з 273 да 305.

– Найбольшая колькасць злачынстваў і павелічэнне іх у параўнанні з 2019 годам назіраецца на тэрыторыі райцэнтра (з 92 у 2019 годзе да 101 у 2020), Капаткевіцкага сельскага Савета – 29 злачынстваў (у 2019 – 23, такім чынам на 6 злачынстваў больш),Галубіцкага – 27 (+16 у параўнанні з 2019 годам), Муляраўскага сельвыканкама – на 50% назіраецца рост да паказчыка 2019 года (21 і 14 злачынстваў адпаведна), Капцэвіцкага сельсавета – 20 (+ 9 да 2019 года), Петрыкаўскага сельскага Савета – 18 (на 2 злачынствы больш, чым у 2019 годзе), Навасёлкаўскага сельвыканкама – 12 (+1 злачынства), Камаровіцкага сельсавета – 10 (на 70 % больш, чым у год папярэдні), Бабуніцкага – 9 (паказчык павялічаны на 2 злачынствы), Колкаўскі сельскі Савет мае за 2020 год 7 злачынстваў (паказчык павялічыўся на 600% – у папярэднім годзе на тэрыторыі сельсавета было зарэгістравана 1 злачынства) і ў Конкавіцкім сельвыканкаме ў 2020 годзе зарэгістравана 12 злачынстваў, што на 2 больш у параўнанні з 2019 годам, – прапанавала Святлана Уладзіміраўна лічбавую статыстыку ў разрэзе сельвыканкамаў.

Нягледзячы на зніжэнне колькасці злачынстваў, застаецца недастатковай работа суб’ектаў прафілактыкі на тэрыторыі Ляскавіцкага, Пціцкага, Мышанскага, Чалюшчавіцкага, Лучыцкага сельвыканкамаў. Станоўчая дынаміка назіраецца на тэрыторыі Грабаўскага сельсавета: мінус 900% да ўзроўню мінулага года – паказчык знізіўся з 10 злачынстваў у 2019 годзе да 1 у 2020.

У цэлым для сельскіх населеных пунктаў, як вынікае з даклада,застаецца праблемным пытанне крадзяжоў, здзейсненых з жылых памяшканняў, а таксама ў дачыненні да людзей сталага ўзросту. Яно і зразумела, бо з 7992 грамадзян сталага ўзросту 5468 пражываюць у сельскай мясцовасці, а больш за 30% з іх з’яўляюцца адзінокімі і адзінока пражываючымі, што, як паказвае жыццё, робіць іх безабароннымі перад злачынцамі.

Варта адзначыць, што на сістэмнай аснове праводзяцца мера-прыемствы, накіраваныя на прадухіленне, выяўленне і недапушчэнне незаконнага абароту алкагольнай прадукцыі. Прынятымі мерамі да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнута 11 асоб.

Рэгулярна прымаюцца меры па выяўленні і выкараненні прычын і ўмоў гвалту ў сям’і. За 2020 год да адміністрацыйнай адказнасці за здзяйсненне правапарушэнняў у сферы сямейна-побытавых адносін былі прыцягнуты 272 асобы.
На рэгулярнай аснове праводзіліся мерапрыемствы, накіраваныя на недапушчэнне парушэнняў правіл дарожнага руху вадзіцелямі. І тым не менш, за мінулы год зарэгістравана 14 дарожна-транспартных здарэнняў, у якіх загінулі 4 чалавекі (у 2019 адпаведна 13 – 0). Адзначаецца павелічэнне колькасці прыцягнутых да адказнасці нецвярозых вадзіцеляў (з 87 да 91) і не маючых права кіравання (з 243 да 278).

На тэрыторыі раёна функцыянуе 31 добраахвотная дружына, мэта якіх – усталяванне парадку і бяспекі. Так, толькі сумеснымі, скаардынаванымі дзеяннямі грамадства і праваахоўных органаў можна паўплываць на сітуацыю, якая склалася.
Упраўленнем па працы, занятасці сацыяльнай абароне райвыканкама аказваецца садзеянне ў працаўладкаванні беспрацоўных, у тым ліку грамадзян, што вярну-ліся з месцаў пазбаўлення волі. Зацікаўленымі суб’ектамі прафілактыкі правапарушэнняў таксама комплексна рэалізоўваюцца мерапрыемствы, накіраваныя на прафілактыку і мінімізацыю крымінагеннай рызыкі.

На пасяджэннях камісіі па справах непаўналетніх забяспечаны штоквартальны разгляд пытанняў па прадухіленні злачыннасці сярод непаўналетніх.
Аддзелам адукацыі райвыканкама і ўстановамі адукацыі вядзецца мэтанакіраваная работа, накіраваная на прафілактыку экстрэмізму, дэструктыўных праяў сярод навучэнцаў. Аддзелам райвыканкама, архітэктуры і будаўніцтва райвыканкама пастаянна вядзецца работа па забеспячэнні асвятлення вуліц, дваровых тэрыторый і ўваходаў у пад’езды жылых дамоў у цёмны час сутак, грамадскіх месцаў масавага знаходжання грамадзян і месцаў, дзе найбольш часта здзяйсняюцца правапарушэнні.

Супрацоўнікі райаддзела па надзвычайных сітуацыях праводзяць рэйдавыя мерапрыемствы па выкарыстанні грамадзянамі падсобных памяшканняў шматкватэрных жылых дамоў адпаведна прызначэнню. Па выяўленых парушэннях рыхтуецца інфармацыя ў адпаведныя арганізацыі. У 2020 годзе на прадмет даследавання супрацьпажарнай бяспекі жылых памяшканняў было агледжана 5177 дамаўладанняў, праінструктавана 6279 грамадзян.

– Такім чынам, комплексны план мерапрыемстваў па прафілактыцы правапарушэнняў у раёне на 2020 год выкананы, аднак суб’ектам прафілактыкі неабходна актывізаваць работу па прафілактыцы правапарушэнняў у адносінах да людзей сталага ўзросту, у сферы сямейна-бытавых адносін, а таксама правя-дзенне прафілактычных мера-прыемстваў з грамадзянамі, якія маюць ва ўласнасці дачныя домікі, – рэзюмавала Святлана Уладзіміраўна.

Галіна КАЗАК.
Фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о