Барбершоп – гэта ўстанова для мужчын, дзе можна не проста пастрыгчы валасы і зрабіць прыгожай бараду, але і расслабіцца, абмеркаваць навіны і пагаварыць пра сур’ёзнае… без жанчын.

Сучасных спраў майстар. Хлопец з Жыткавічаў адкрыў у Петрыкаве барбершоп– Наконт апошняга можна паспрачацца, – сцвярджае цырульнік Барыс Казеня, які адкрыў барбершоп у Петрыкаве. – Жанчыны таксама наведваюць дадзеныя ўстановы, але значна радзей, таму што прадстаўніц прыгожай паловы з кароткімі стрыжкамі можна сустрэць не так часта, ды і тэхніка стрыжак іншая.

Сучасных спраў майстар. Хлопец з Жыткавічаў адкрыў у Петрыкаве барбершопБарыс сцвярджае, што ў Жыткавічах сярод кліентаў часта сустракаліся жыхары Петрыкава.
– Менавіта так паўстала пытанне адкрыцця барбершопа ў вашым раённым цэнтры, быў попыт, – працягвае малады чалавек. – Знайсці будынак было нялёгка. Я ўжо амаль страціў надзею, але гуляючы па горадзе натыкнуўся на падвал, дзе не так даўно яшчэ быў гандлёвы пункт. Мне падказалі, чый ён. І ўжо праз час зрабіў у ім рамонт са ўсімі неабходнымі санітарнымі патрабаваннямі. 15 жніўня гэтага года адбылося адкрыццё барбершопа.

Сучасных спраў майстар. Хлопец з Жыткавічаў адкрыў у Петрыкаве барбершопНа пытанне, ці хутка знайшліся кліенты, малады чалавек адказаў:
– Адносна хутка. Запісвацца на стрыжку трэба за дзень мінімум, папулярнасць маёй установы расце і мяне гэта радуе!

Па словах Барыса, на тыдзень у яго ўсяго адзін выхадны – панядзелак, каб з’ездзіць да сябе ў дадому. У Петрыкаве ён здымае кватэру.
Адна з добрых якасцяў нашага героя – спагадлівасць. Малады чалавек праводзіць шматлікія дабрачынныя акцыі. Так, днямі Барыс бясплатна падстрыг выхаванцаў дзённага знаходжання Петрыкаўскага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва.

Сучасных спраў майстар. Хлопец з Жыткавічаў адкрыў у Петрыкаве барбершоп– Так, мне прыемна дарыць людзям дабро, асабліва тым, хто больш за ўсё чакае нашай падтрымкі. Гэта важна ў наш час. Акрамя гэтага, у мяне існуюць зніжкі: 50% для пенсіянераў і 30% для бацькоў, якія прыйшлі са сваімі дзецьмі.
Што ж, падзякуем Барыса за добрыя справы і пажадаем яму не спыняцца на дасягнутым!

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о