Школа Актыўнага Грамадзяніна (“ШАГ”) – інфармацыйна-адукацыйны праект, які не першы год рэалізуецца ва ўстановах адукацыі. На адзіны дзень інфармавання (менавіта ў такім фармаце праводзіцца “ШАГ”) традыцыйна запрашаюць прадстаўнікоў органаў улады, грамадскіх дзеячаў, вядомых людзей. Пытанні, што выносяцца на абмеркаванне, самыя розныя: развіццё адукацыі, ІТ-тэхналогіі, эканоміка, культура, здаровы лад жыцця – сучасную моладзь цікавіць усё. Яно і зразумела: ім жыць у краіне, якую сёння ствараем мы.

Сучасную моладзь цікавіць усё

На такой сустрэчы ў ДУА “Сярэдняя школа № 2 г. Петрыкава” на мінулым тыдні пабывалі і мы. “Незалежная і квітнеючая Беларусь. Мы зрабілі гэта разам” – тэма, якую з настаўнікам гісторыі Валянцінай Талан разгле-дзелі і абмеркавалі вучні 8-11 класаў. Запрошаным госцем мерапрыемства была выконваючая абавязкі начальніка ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Святлана Блінец.
Інфармацыйна-адукацыйнае мерапрыемства пачалося з рубрыкі “Мы даведваемся” – гэта была першая частка-крок, у час якой вучням было прапанавана пазнаёміцца з відэаролікам “Сем аб’ектаў нашай радзімы, якімі мы ганарымся”. Наступным крокам стала абмеркаванне ўбачанага і пачутага. Гэта быў жывы дыялог кампетэнтных, зацікаўленых і неабыякавых людзей. У фокусе абмеркавання знаходзіліся такія паняцці як суверэнітэт, незалежнасць, сацыяльная дзяржава, каштоўнасці дэмакратычнага грамадства, маштабныя сацыяльныя аб’екты, мэты ўстойлівага развіцця, грамадзянская актыўнасць моладзі і іншыя. Вучні актыўна абменьваліся сваімі поглядамі і меркаваннямі па акрэсленых падзеях і фактах з сучаснага краіны, дзяліліся ўласнымі мэтамі і планамі. Глыбокімі і ўдумлівымі былі разважанні школьнікаў, сур’ёзнымі і праблемнымі пытанні Валянціны Расціславаўны.
У працяг размовы пра мэты ўстойлівага развіцця Святлана Блінец выступіла перад старшакласнікамі з інфармацыяй пра перспектывы развіцця горада. Выпускнікі стаяць перад выбарам навучальнай установы і прафесіі, таму тэма, агучаная Святланай Міхайлаўнай, была актуальная. Гаварылі пра адноўлены і добраўпарадкаваны горад. Прыемна назіраць перамены, якія зрабілі горад сучасным, аднак сорамна за акты ванда-лізму ў адносінах да новых і адноўленых аб’ектаў. Гэта не толькі ўзровень нашай грамадскай адказнасці, але і ўзровень нашай чалавечай культуры. Зберагчы створанае – наша агульная задача.
Апошняй часткай-крокам стала падвядзенне вынікаў сустрэчы. “Мы дзейнічаем” – такі актыўны загаловак яна мела. Напрыканцы сустрэчы Валянціна Расціславаўна прапанавала вучням назваць аб’ект, побач з якім яны хацелі б сфатаграфавацца, каб падараваць фота-здымак сваім аднагодкам з другой краіны. Сярод знакавых месцаў, па меркаванні старша-класнікаў, Тэарт оперы і балета, Нацыянальная бібліятэка, мясцовы стадыён “Прыпяць”.

Галіна КАЗАК.
Фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о