Стартаваў першы этап рэспубліканскай акцыі “Дзень бяспекі. Увага ўсім!” у гандлёвым цэнтры “Еўраопт”. Супрацоўнікі РАНС сумесна з актывістамі Беларускай маладзёжнай грамадскай арганізацыі выратавальнікаў-пажарных правялі навучальнае мерапрыемства для дзяцей і дарослых.

Каля ўваходу ў магазін вялікая цацка запрашала наведвальнікаў прыняць удзел у акцыі. Была арганізавана работа чатырох інтэрактыўных пляцовак.
У гульнявой форме выратавальнікі разам з удзельнікамі паўтаралі парадак выкліку выратавальнікаў, алгарытм дзеянняў у выпадку надзвычайнай сітуацыі.
Актывісты прадэманстравалі мабільны дадатак “МНС Беларусі. Дапамога побач!” і прапанавалі бацькам і дзецям прайсці тэст у рамках інфа-кампаніі “Правядзі час з карысцю”. Удзельнікі, што паспяхова прайшлі тэсціраванне, атрымалі ўдзячнасць і падарунак ад МНС, а для замацавання ведаў – буклеты.
Валянціна ЯХНО.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о