Распараджэннем райвыканкама на тэрыторыі Петрыкаўшчыны абвешчаны месячнік цвярозасці. Стартаваў ён 10 жніўня і працягнецца да 10 верасня. Як расказалі ў райвыканкаме, мэтай акцыі з’яўляецца прафілактыка п’янства і алкагалізму, а таксама папярэджанне вытворчага траўматызму і ўмацавання працоўнай дысцыпліны ў сельгасарганізацыях у час жніва.
Суб’ектам гандлю і грамадскага харчавання ўсіх формаў уласнасці на час месячніка абмежавана рэалізацыя алкагольных, слабаалкагольных напояў і піва. Прадугледжаны адзіны час продажу гэтых напояў з 10 да 18 гадзін (за выключэннем раней запланаваных мерапрыемстваў у аб’ектах грамадскага харчавання).

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о