Старонкі нашага часу

0
499

Наўрад ці пакрыўлю душою, калі скажу, што раённая газета па серадах і суботах для многіх жыхароў Петрыкаўшчыны чаканая. У сумцы паштальёна яна займае, бадай больш месца, чым іншыя выданні. Нягледзячы на прысутнасць у нашым жыцці інтэрнэт-прасторы, вялікая колькасць людзей жадаюць даведацца пра навіны краіны і малой радзімы з папяровага носьбіта. Перагортваць старонкі, рабіць пазнакі і выразкі, адчуваць пах друкарскай фарбы для землякоў па-ранейшаму застаецца звыклым, зручным і неабходным. Праводзячы Дні падпісчыка, супрацоўнікі рэдакцыі заўсёды пытаюцца ў сваіх чытачоў: чаму “Петрыкаўскія навіны” сталі для іх надзейным сябрам, якім рубрыкам аддаюць перавагу і чаго, на іх погляд, не хапае на старонках газеты?

Старонкі нашага часуНадзея НОВІК, пенсіянерка, жыхарка пасёлка Муляраўка:
– Першай справай, калі прыходзіць газета, праглядваю віншаванні і аб’явы. Бывае, што ўбачыш знаёмае прозвішча і патэлефануеш чалавеку. Люблю раёнку за простыя і добрыя  публікацыі. Рубрыкі “Лёсы людскія”, “Нашы землякі” чытаю з вялікім задавальненнем. Лічу правільным, што на старонках  размяшчаюцца матэрыялы пра  Вялікую Айчынную вайну. Гэтая тэма не павінна быць забыта.  Добра, што месца знахо-дзіцца і для мясцовых аўтараў. Карацей кажучы, наша раёнка – родная і цёплая.
Чаго не хапае? Напэўна, крыху гумару. Як вядома, ён падаўжае жыццё, ды і ўсміхнуўшыся, людзі робяцца дабрэйшымі.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о