Нашы землякі, ветэраны органаў унутраных спраў рэспублікі Уладзімір Герасіменка і Іван Кабановіч атрымалі юбілейныя медалі з нагоды 100-годдзя міліцыі Беларусі. Заслужаныя ўзнагароды ветэранам прыехаў уручыць старшыня абласной ветэранскай арганізацыі Міхаіл Дзедавец. Ён адзначыў, што сёння ў радах першасных ветэранскіх структур знаходзяцца 5,5 тысячы былых міліцыянераў. І гэта – самая актыўная частка былых супрацоўнікаў праваахоўных органаў. Важна, каб сёння кожны, хто выйшаў на заслужаны адпачынак, быў уцягнуты ў актыўную дзейнасць, мог дзяліцца сваім вопытам з маладымі калегамі, а першасныя арганізацыі дапамагалі ім вырашаць пытанні рознага кшталту.

1 075

– Наша “старая гвардыя” вопытная, правераная, адказная, моцная братэрскім саюзам, – зазначыў Міхаіл Дзедавец. – Гомельскае аб’яднанне ветэранаў, якое складаецца з 40 першасных арганізацый, займае ў рэспубліцы адну з лепшых пазіцый, а петрыкаўская яе структура падмацоўвае гэту пазіцыю сваёй актыўнай работай, бо таксама знаходзіцца ў радах лепшых.

Першасная ветэранская арганізацыя атрымала таксама ў падарунак  экземпляр кнігі пра ветэранскі рух МУС і пажаданні плёну, актыўнасці і руху наперад.

Алена БРУЦКАЯ.

Фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о