Рэдакцыя газеты запрашае нашых юных чытальнікаў стаць удзельнікамі конкурсу “Твой падарунак бабулі і дзядулю – газета”.
На працягу наступнага тыдня, да 23 снежня, мы чакаем на наш электронны адрас info@petrikov.by лісты з аповедам пра сваіх бабулю, дзядулю, ці пра абодвух адразу, дзе прапануем расказаць пра іх любімыя заняткі, захапленні, мары і ваша моцнае сяброўства.
Аўтар лепшага допісу атрымае ад газеты салодкі падарунак і сувенір, а героі яго апавядання – падпіску на наступны квартал на газету “Петрыкаўскія навіны”.
З нецярпеннем чакаем лістоў!

Супрацоўнікі рэдакцыі.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о