У рамках правядзення першага этапу акцыі “Бяспека – у кожны дом!” супрацоўнікі падраздзялення па надзвычайных сітуацыях сумесна з прадстаўнікамі райаддзела ўнутраных спраў, актывістаў Беларускай маладзёжный арганізацыі выратавальнікаў-пажарных, правялі незвычайную работу з насельніцтвам. Мэтавай аўдыторыяй дадзенага мерапрыемства павінны былі стаць аматары спіртных напояў, але, як аказалася, у аграгарадку Пціч толькі адзін чалавек належаў да катэгорыі рызыкі, але і ён зараз знаходзіцца на шляху выпраўлення.

І ў сталым ўзросце гульні  карысныя І ў сталым ўзросце гульні  карысныя
Але намаганні выратавальнікаў не засталіся дарэмнымі: цікава і карысна правесці час з задавальненнем згадзіліся працаўнікі камбікормавага цэху і сельвыканкама, каля якога і праводзілася мерапрыемства.
Прысутным прапанавалася прайсці некалькі тэматычных квэстаў, галоўная мэта якіх – навучанне насельніцтва правілам пажарнай бяспекі і дзеянням у выпадку пажарнай бяспекі. Першая квэст-пляцоўка прапанавала прысутным вырашыць галаваломку і прадэманстраваць навыкі па тэлефонным выкліку выратавальнікаў.
За другое выпрабаванне ўзяліся мужчыны – трэба было прыкруціць пажарны апавяшчальнік. Моцны пол падтрымлівалі жанчыны. Наступны конкурс, што чакаў прысутных, меў назву “Ртуць”, дзе выкарыстоўваючы ахоўныя сродкі трэба было сабраць пензлем у банку імправізаваныя шарыкі металу. Гаспадынь і гаспадароў таксама чакаў макет неахайнай печкі, на якой трэба было вызначыць усе парушэнні пажарнай бяспекі. А заключным этапам гульні было апрананне баявой амуніцыі на хуткасць. Удзельнікі мерапрыемства пазнаёміліся з пажарнай выратавальнай тэхнікай, пераапранутыя ў форму спрабавалі транспарціраваць “пацярпелага” і тушыць агонь з пажарнага брандсбойту.
Арцём ГУСЕЎ,
фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о