Існуе шмат небяспечных, але важных прафесій. На-
пэўна, самая адказная з іх – прафесія выратавальніка.
Безумоўна, іх работа заслугоўвае прызнання, павагі і ўдзячнасці. Для краіны служба выратавання заўсёды застаецца на важным месцы. Для таго, каб не здарылася бяда на водных прасторах, работнікі таварыства выратавання на водах заўсёды спяшаюцца на дапамогу. Іх вытрымка, хуткасць, дакладнасць выратавалі не аднойчы жыцці людзей. Цяжка пераацаніць важнасць і значнасць той справы, якую штодзень выконваюць работнікі вадалазна-выратавальнай службы, часцяком рызыкуючы ўласным жыццём.
Справа адказных. 19 студзеня  – Дзень выратавальніка
Зразумела галоўны рэсурс службы – гэта людзі, працуючыя ў структуры. Якая б ні была тэхніка, важнейшая роля адводзіцца чалавеку, хуткасці яго рэакцыі, правільна прынятым рашэнні і ведам. Рызыкаваць сабой дзеля выратавання іншых – такую прафесію можа выбраць для сябе не кожны. Выбар павінен быць узважаным і самастойным, каб потым не расчаравацца, любіць яе і стаць прафесіяналам.
За гады існавання выратавальнай станцыі зроблена шмат. Гэта заслуга зладжанага калектыва. За ўсімі справамі, за ўсімі поспехамі стаяць канкрэтныя людзі, ад якіх залежыць наша бяспека, а ў цэлым і наша будучыня. Адчуваць чужы боль не кожны можа, а сваечасова адгукнуцца і прафесійна аказаць дапамогу – гэта мастацтва, якім дасканала неабходна валодаць кожнаму работніку выратавальнай станцыі.
Нашы работнікі – невыпадковыя людзі ў сваёй справе. Свой вопыт яны перадаюць больш маладому пакаленню і тым, хто прыйшоў на станцыю нядаўна.
Хочацца сказаць дзякуй усяму калектыву і ветэранам станцыі за добрасумленную працу. Моцнага вам здароўя, поспехаў у працы, дабрабыту і спакою ў сем’ях. Няхай вашы працоўныя дні будуць спакойнымі!
Андрэй ГАЛІЦКІ,
начальнік Петрыкаўскай 
выратавальнай станцыі.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о