У чацвер на гарадскі пляж традыцыйна сышлося шмат народу. Народнае святкаванне Купальскай ночы заўсёды атрымлівала на Петрыкаўшчыне шырокі размах, і сёлетнія мерапрыемствы сталі не выключэннем.
Гараджан і гасцей Петрыкава парадавалі сваімі музычнымі і танцавальнымі нумарамі артысты з Міхедавіч і Бабуніч. Прыйшлася да спадобы і тэатралізаваная пастаноўка раённага Дома культуры, што была аздоблена разнастайнымі віктарынамі і конкурсамі. Акрамя гэтага была праведзена выстава “Купальская кветка”, перамогу ў якой атрымала работа “Кветка мары” з Курыціч.
Кульмінацыяй мерапрыемства сталі спушчаныя Купалінкамі вянкі на воды Прыпяці і, канешне, рытуальнае спальванне пудзіла.

Арцём ГУСЕЎ.

Фота аўтара.

Больш фота http://petrikov.by/fotogalereya/2017-2/kupalle/
IMG_3641
 

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о