Дапамога ў вырашэнні жыццёвых пытанняў, з якімі прыходзяць на прыём заяўнікі, часта ляжыць на паверхні і дастаткова тлумачэння спецыяліста, каб безнадзейная справа перастала быць праблемай.

Спецыялісты падкажуць рашэннеЧарговы раз пераканаліся ў гэтым, калі прысутнічалі на прыёме грамадзян, што на гэтым тыдні правёў першы намеснік старшыні, начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Мікалай Місюра.

Так, заяўніца Вольга Васільеўна, жыхарка Галубіцы, мае намер усталяваць у сваім доме, які з’яўляецца прыватнай уласнасцю былога мужа, па даверанасці якога яна і дзейнічае, электрычны кацёл. Аднак цяжкасць, з якой сутыкнулася жанчына, тлумачыцца суседскімі ўзаемаадносінамі. Жывучы ў двухкватэрным двухпавярховым доме, жанчына з былым мужам на правах уласнікаў валодаюць 1/2 часткай зямельнага надзелу. Аднак суседзі, згодай якіх неабходна заручыцца пры рэканструкцыі жылога памяшкання, супраць. Дзе выйсце са становішча?

Тлумачэнне дала начальнік зямельнага аддзела райвыканкама Алена Пастухова:
– Так, згода суседзяў неабходна, але калі не атрымліваецца дамовіцца – пытанне вырашаецца ў судзе. Тым больш, што неабходны пакет дакументаў жанчынай сабраны. Такім чынам, атрымаўшы па судзе згоду ад сусе-дзяў, жанчына атрымае і рашэнне выканкама на мадэрнізацыю жылога памяшкання – усталяванне электрычнага катла. Па вялікім рахунку, пытанне заяўніцы фактычна вырашылася на прыёме. На сённяшні дзень ёй неабходна атрымаць судовае рашэнне, рашэнне райвыканкама і далей ужо вырашаць пытанне з прадстаўнікамі энергазбыту і РЭС, якія ў сваю чаргу запэўнілі жанчыну, што пытанне будзе вырашана станоўча: ніякіх іншых стрымліваючых фактараў няма – электрычны кацёл ёй усталююць.

Што да пытання працаўладкавання, з якім звярнулася жыхарка райцэнтра Анжэла Леанідаўна, то, улічваючы трэцюю рабочую групу інваліднасці, якую мае жанчына, і адсутнасць прафесійнай адукацыі, зрабіць гэта не так проста. Служба занятасці робіць усё магчымае: толькі за 2020 год жанчыне прапанавалі 5 вакансій. Аднак, так складваліся абставіны, што часам пазнілася жанчына да патэнцыяльных працадаўцаў, часцей ёй адмаўлялі з-за вялікай колькасці медыцынскіх абмежаванняў. Маці двух непаўналетніх, жанчына мае патрэбу і жаданне працаўладкавацца. Мікалаем Васільевічам дадзена даручэнне цэнтру занятасці аказаць максімальна магчымае садзеянне ў працаўладкаванні заяўніцы.

Галіна КАЗАК.
Фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о