Мала хто з дзяцей абыякава ставіцца да гуку сірэны пажарнай машыны, да абмундзіравання выратавальнікаў, ды і ў цэлым да пажарнай справы. Нават на секунду ўбачыць вялікія чырвоныя машыны, якія спяшаюцца на дапамогу – ужо падзея для малых. А вось разгледзець сапраўдную тэхніку паблізу – заўсёды цікава дзецям любога ўзросту.

Спецаперацыя “Бяспечнае і цікавае баўленне часу”

Такую магчымасць далі работнікі МНС дзятве і іх бацькам, размясціўшыся ў гарадскім парку. Агняборцы распавялі дзяўчынкам і хлапчукам захапляльныя гісторыі пра тушэнне пажараў, выратаванне лю-дзей і жывёл.
Спецыялісты службы выратавання прадэманстравалі рабятам аварыйна-выратавальную тэхніку, баявую вопратку і паказалі спецыяльнае абсталяванне, якое знаходзіцца на ўзбраенні.
Кожны жадаючы пасядзеў у кабіне пажарнай машыны і пры дапамозе гучнай сувязі і пробліскавых маячкоў распавёў прысутным пра элементарныя правілы бяспекі:
– У выпадку пажару не хавайцеся, не панікуйце, выходзьце на вуліцу і тэлефануйце ў МНС па нумары “101” або “112”, – паведаміла Ксюша.
– А можна і мне шлем надзець? – прасіліся дзеці.
– Вядома можна, – з усмешкай на тварах адказвалі спецыялісты.
Прымерыўшы каску выратавальніка, рабяты паспрабавалі патушыць умоўнае ўзгаранне, выкарыстоўваючы пры гэтым розныя рэжымы пажарнага ствала. І гэтая частка сустрэчы вельмі спадабалася ўдзельнікам мерапрыемства.
Дзеткі даведаліся шмат цікавага пра тое, якія бываюць віды пажарных машын і якое абсталяванне знаходзіцца ў пажарных адсеках.
Захапленню рабят не было мяжы, усе жадаючыя змаглі адчуць сябе сапраўднымі ратавальнікамі.

Галіна КАЗАК , фота Арцёма ГУСЕВА.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о