У Петрыкаве, на базе спартыўнай залы ДЮСШ прайшоў ІІ турнір па більярдзе, прысвечаны памяці Ігара Шастапалава.

– Гэта быў адзін з лепшых людзей, якога мне давялося ведаць. Сённяшнім турнірам мы аддаем даніну памяці сапраўднаму спартсмену, былому дырэктару Петрыкаўскага ФСК “Ураджай” Ігару Шастапалаву, – з амаль заўважнымі слязінкамі на вачах сказала начальнік аддзела спорту і турызму райвыканкама Таццяна Жукавец. “Ён шмат зрабіў для развіцця спорта на Петрыкаўшчыне. Актыўна папулярызаваў більярд, шмат увагі надаваў шахматам, быў выдатным арганізатарам і надзейным сябрам”, – з сумам у голасе прамовіў кіраўнік ГА “Ветэраны ФКіС Петрыкаўскага раёна” Аляксей Каюкала.

Спартыўнае свята з адценнем суму

Прысутныя аддалі даніну памяці Ігару Васільевічу хвілінай маўчання, пасля чаго да ўдзельнікаў турніру звярнулася сястра спартсмена Ірына: “Жадаю ўсім моцнага здароўя і хачу падзякаваць, што захоўваеце памяць пра Ігара – шчырага і светлага чалавека”.

Спартыўнае свята з адценнем суму
Прысутныя аддалі даніну памяці Ігару Васільевічу хвілінай маўчання

Распачаўся турнір, у якім на двух більярдных сталах у трапнасці і разліку змагаліся 8 спартсменаў.

Спартыўнае свята з адценнем суму
З другім вынікам выступіў Мікалай Мазуркевіч
Спартыўнае свята з адценнем суму
Кіраўнік ГА “Ветэраны ФКіС Петрыкаўскага раёна” Аляксей Каюкала
Спартыўнае свята з адценнем суму
Будучы пераможца турніру Уладзімір Літош

У выніку ўпартай барацьбы трэцяе месца дасталося Уладзіміру Міцкевічу, другім быў Мікалай Мазуркевіч і перамогу святкаваў Уладзімір Літош.

Спартыўнае свята з адценнем суму

Спартыўнае свята з адценнем суму

Спартыўнае свята з адценнем суму
Уладзімір Літош атрымлівае прыз за першае месца — парасон

Усе прызёры атрымалі граматы і каштоўныя падарункі, але галоўнае, як адзначыў і старшыня раённага Савета дэпутатаў Уладзімір Жукавец: “Памяць пра чалавека, якога, на вялікі жаль, няма разам з намі, захоўваецца і будзе жыць яшчэ багата гадоў”.

Арцём ГУСЕЎ.

Фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о