Днямі на базе СШ № 2 адбыліся раённыя спаборніцтвы па настольным тэнісе і гіравым спорце ў праграме XV раённай спартакіяды сярод калектываў фізічнай культуры арганізацый, прадпрыемстваў і сельвыканкамаў. У спаборніцтвах прынялі ўдзел 5 каманд.

У асабістым заліку па настольным тэнісе сярод жанчын вызначыліся Марыя Шукаловіч, Валянціна Аніскавец і Таццяна Курдо што занялі першае, другое і трэцяе месца адпаведна. Сярод мужчын у гэтым відзе спорта не было роўных Георгію Шатырыну, другое месца заваяваў Аляксандр Казлоў, а трэцяе месца дасталося Дзмітрыю Фіндзюкевічу. Сярод каманд трэцюю прыступку п’едэстала занялі супрацоўнікі РАНС, другімі былі працаўнікі ПУП “Палессе-Аграінвест” а перамогу святкавалі спартсмены Петрыкаўскага лясгасу.

Спаборніцтвы па гіравым спорце праводзіліся з вагой ў 24 кілаграма у трох вагавых катэгорыях да 70, да 90 і звыш 90 кілаграмаў. Лепшымі тут былі Георгій Шатырын, Уладзімір Герасіменка і Юрый Махнаткін суадносна. У камандным заліку дыплом трэцяй ступені былі ўзнагароджаны выратавальнікі, другое месца дасталося калектыву лясгаса, самымі дужымі мужчынамі ў гэты дзень былі працаўнікі “Палесся-Аграінвест”.

Каманды-пераможцы былі ўзнагароджаны кубкамі і дыпломамі, а пераможцы атрымалі акрамя дыпломаў грашовыя прызы.

Юлія ШЛЯГА,

дырэктар ФСК “Ураджай”.

Спаборніцтвы радасці, здароўя і поспеху Спаборніцтвы радасці, здароўя і поспеху Спаборніцтвы радасці, здароўя і поспеху Спаборніцтвы радасці, здароўя і поспеху Спаборніцтвы радасці, здароўя і поспеху Спаборніцтвы радасці, здароўя і поспеху

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о