2

Па традыцыі напярэдадні навагодніх святаў на Петрыкаўшчыне праводзіцца свята дзіцячага міні-футбола – адкрыты турнір “Петрыкаўская сняжынка”. Ён уваходзіць у праграму навагодняй акцыі “Нашы дзеці” і звычайна збірае пад дахам фізкультурна-аздараўленчай залы каманды з розных рэгіёнаў Гомельшчыны, Брэстчыны і нават Міншчыны.

У сёлетнім жа ХІХ турніры, праведзеным 29 снежня, прынялі ўдзел 10-11-гадовыя спартсмены з Ельска, Жыткавічаў, Мікашэвічаў, Лунінца, Петрыкава і Капаткевічаў – усяго 7 каманд.

3 4

Трэба сказаць, што нашым ігракам, якія паказалі ўвогуле неблагую гульню, усё ж такі трэба па-добраму раўняцца на сваіх аднагодкаў з каманд-гасцей, бо па выніках гульняў першае месца ў турніры занялі спартсмены з Мікашэвічаў, абыграўшыя ў фінале каманду Жыткавіцкай ДЮСШ (8:0), якая стала другой.

Трэцяе месца дасталося камандзе СДЮШАР з Лунінца, якая з лікам 3:1 абыграла яльчанаў. Тут, дарэчы, для вызначэння мацнейшага спатрэбілася серыя пенальці.

Нашы каманды замкнулі турнірную табліцу: ДЮСШ-1 (г. Петрыкаў) стала пятай, ДЮСШ (г. п. Капаткевічы) – шостай, ДЮСШ-2   (г. Петрыкаў) – сёмай.

Каманда-пераможца адзначана Кубкам і Дыпломам першай ступені, прызёры – дыпломамі. Усім камандам былі ўручаны салодкія прызы.

Судзейскай брыгадай былі вызначаны лепшыя ігракі ў кожнай камандзе. Прызы атрымалі Валерый Гурло з Мікашэвічаў, Мікалай Гайкевіч з Жыткавічаў, Вадзім Стахміч з Лунінца, Дзіма Яцухна з Ельска, Кірыл Самуйлёнак з Капаткевічаў, петрыкаўскія ігракі Ягор Галавач і Даніял Бахлаван.

1

Святочны настрой ігракам стварыла і правядзенне шматлікіх конкурсаў і віктарын, а Дзед Мароз са Снягуркай шчодра адорвалі лепшых знатакоў і самых спрытных цукеркамі і прызамі.

П. ВАЛОДЗІН.

Фота А. ГУСЕВА.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о