IMG_3571

У суботу, 10 лютага, у лесапаркавай зоне “Гарыцы” жадаючых усёй сям’ёй правесці з карысцю дзень запрашае “Петрыкаўская лыжня-2018”.

У праграме зімовага свята спорту пройдуць спаборніцтвы па лыжных гонках сярод калектываў фізічнай культуры арганізацый і прадпрыемстваў раёна, а таксама раённыя спаборніцтвы “Вялікія навагоднія гонкі”.

Час правядзення спаборніцтваў будзе разнастаены атракцыёнамі “Алімпійскія кольцы”, “Самыя хуткія сані” і іншым.

Пачатак рэгістрацыі ўдзельнікаў забегаў – з 9.30.

Узроставая катэгорыя ўдзельнікаў гонак – 6+.

Пакуль надвор’е падарыла снег і мароз, хутчэй на лыжы і санкі.

Алена БРУЦКАЯ.

Фота Арцёма ГУСЕВА.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о