IMG_8781 IMG_8831 IMG_8840 IMG_8873 IMG_8895 IMG_8907 IMG_8915 IMG_8923

У сераду ў Петрыкаве прайшло мерапрыемства, прысвечанае Дню памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў. На мітынгу, які адбыўся каля памятнага знака загінулым землякам, што служылі ў Афганістане, выступілі старшыня райвыканкама Аляксандр Наўныка, старшыня раённай арганізацыі Беларускага саюза ветэранаў вайны ў Афганістане Мікалай Жукоўскі і прадстаўнік маладога пакалення, член раённай арганізацыі БРСМ Багдан Собалеў. Да памятнага знака ўсклалі кветкі і вянкі.
Далей прысутных запрасілі ў РДК, дзе іх чакала тэматычная выстава і канцэртная праграма.

Арцём ГУСЕЎ,
фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о